Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



“Царскі” падарунак студэнтам
11:09, 31/10/2002, БДГ

Бліжэйшым часам у студэнтаў беларускіх вну, а таксама ў навучэнцаў сярэдніх спэцыяльных і прафэсійна-тэхнічных установаў павялічыцца стыпендыя. Аднак на новую надбаўку многія з “стыпендыятаў” ня здолеюць набыць нават кілё прыстойнай варанай каўбасы, ня кажучы ўжо пра вэнджаную.

У адпаведнасьці з пастановай ураду “Аб памерах дзяржаўных стыпендыяў навучэнцаў” дадзеныя выплаты павінны павялічыцца ў 1,2 разы. Такім чынам, калі раней студэнт штомесяц атрымоўваў 20 тыс. рублёў на жыцьцё, то зараз яму “адваляць” ажно 24 тысячы. Аднак, як патлумачылі карэспандэнту «БДГ» у Савміне, гэты “царскі” падарунак не зьвязаны з простым і зразумелым жаданьнем зрабіць студэнцкае жыцьцё больш забясьпечаным. Яшчэ 1 верасьня ўрад прыняў рашэньне аб павелічэньні тарыфнай стаўкі 1-га разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацыяў і структур, якія атрымоўваюць дзяржаўныя датацыі. Паколькі стыпендыі таксама маюць бюджэтны пачатак, студэнты павінны былі адчуць на сабе клопат радзімы яшчэ ў верасьні.
Трэба адзначыць, Савмін заднім чыслом, 23 кастрычніка, пастанавіў павялічыць стыпендыі з 1 верасня. Гэта азначае, што будзе зроблены пераразьлік, і многія студэнты адзіначасна атрымаюць стыпендыю, павялічаную не ў 1,2, а напрыклад, у 1,4 разы, аднак пасьля ўсё стане на сваё месца.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: