Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У маскоўскіх шпіталях застаюцца дзьве былыя закладніцы зь Беларусі 15:23, 31/10/2002
У маскоўскіх шпіталях застаюцца яшчэ дзьве грамадзянкі Беларусі —Вольга Золіна й Ларыса Краўцова, - пацярпелыя ў момант вызваленьня закладнікаў з Тэатральнага цэнтру на Дуброўцы. 31 кастрычніка выпісваць іх ня будуць, паведамілі БелаПАН у Амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Расейскай Федэрацыі.
Астатнія чацьвёра беларускіх закладнікаў, якія выжылі пасьля штурму спэцназам былога Палацу культуры падшыпнікавага заводу, ужо вярнулся дадому. Гэта Вольга Протас, Тацьцяна Ткачук, муж і жонка Савіцкія. Яшчэ адна беларуская закладніца – Людміла Багачова – памерла і была пахаваная 29 кастрычніка на Хованскіх могілках у Маскве.