Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Менскі гарвыканкам дазволіў правесьці ў сталіцы шэраг мерапрыемстваў да Дня памінаньня продкаў, які штогод адзначаецца ў краіне 2 лістапада. КХП-БНФ атрымала дазвол правесьці 2 лістапада шэсьце ад бульвару Талбухіна (ст. мэтро "Парк Чалюскінцаў") па праспэкце Ф. Скарыны да станцыі мэтро "Усход" і далей па вуліцы Каліноўскага да ўрочышча Курапаты, дзе пахаваны ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў. Ва ўрочышчы адбудзецца мэмарыяльны мітынг - адпаведная заяўка пададзена ў Менскі аблвыканкам. БНФ "Адраджэньне" на 2 лістапада таксама замовіў шэсьце й мітынг.
Так лічыць Тацяна Ткачук зь Менску, якая была сярод закладнікаў у захопленым чачэнцамі будынку Тэатральнага цэнтру ў Маскве. Пасьля вяртаньня з Масквы Тацяна Ткачук распавяла пра тое, што пабачыла і перажыла ў закладніках.
Больш за траціну - 38 адсоткаў – апытаных сацыолягамі жыхароў Менску лічаць, што вынікі выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі, якія маюць адбыцца вясной 2003 году будуць сфальшаванымі. Пры гэтым 14 адсоткаў цалкам перакананыя ў гэтым, а 24 адсоткі рэспандэнтаў лічаць, што “хутчэй будуць, чым ня будуць” сфальшаванымі. Такія дадзеныя апытаньня, праведзенага сацыялагічнай службай “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН 22 - 25 кастрычніка. Было апытана 500 менчукоў ва ўзросьце 18 гадоў і старэй.
Пракуратура Савецкага раёну гораду Менску вынесла касацыйны пратэст на рашэньне суда па зыску актывіста руху ЗУБР Аляксея Шыдлоўскага супраць газэты Советская Белоруссия і яе галоўнага рэдактара Паўла Якубовіча.
“Мы лічым мэтазгодным прадаваць, калі ёсьць такая магчымасьць, ваенную тэхніку і ўзбраеньне як мага большай колькасьці спажыўцоў”, - заявіў на брыфінгу 31 кастрычніка начальнік аддзелу міжнароднай бясьпекі беларускага МЗС Аляксандар Байчароў. “Гэта нармальны міжнародны бізнэс”, -- сказаў ён.
Што пагражае Расеі 11:28, 01/11/2002, Маркус Венэр, “Frankfurter Allgemeine”
Імкненьне, як у старыя часы, зрабіць з усяго тайну, падман і хлусьню, цынічнае абыходжаньне з пацярпелымі і іх сваякамі, запозьнены адказ на пытаньне, які “спэцсродак” выкарыстоўваўся, -- Расея ў дні пасьля захопу заладнікаў паказала сябе з адмоўнага боку. Аднак абурэньне сыходзіць ад заходніх сродкаў масавай інфармацыі, чым ад расейскага грамадзтва. Вялікая колькасьць расейцаў лічыць штурм тэатральнага цэнтру правільным, яны таксама не выказваюць незадаволенасьці паводзінамі прэзыдэнта Пуціна. Вера насельніцтва ў здольнасьць палітычнага кіраўніцтва ставіць мэты і дасягаць іх нават ўмацавалася. Тэрарысты былі ліквідаваныя, большасьць закладнікаў уратаваныя. Нават калі колькасьць ахвяраў сярод закладнікаў падаецца недапушчальна высокай, насельніцтва верыць сьцьвярджэньню, што без штурму ўсе б яны загінулі.
Бо сон небясьпечны. Ён закрадаецца ў мазгі разам з атрутным газам, і падаецца, што гэта збаўленьне ад жаху, але насамрэч сон нясе з сабой сьмерць. А навошта прачынацца на тым беразе сярод ценяў, няхай нават і блізкіх некалі, калі яшчэ так шмат важных справаў, словаў, званкоў, абяцаньняў засталося на гэтым беразе?
Учора выйшаў ў сьвет нумар новага недзяржаўнага выданьня --газэты “Местное время”. Паводле галоўнага рэдактара Анатоля Гуляева, новая газэта будзе мець свае істотныя адрозьненьні ў параўнаньні зь іншымі выданьнямі, якія сёньня існуюць на беларускім рынку мас-мэдыя. У інтэрвію Радыё РацыяАнатоль Гуляеў распавёў пра мэты і пэрспэктывы новага выданьня.
Тэлефонны званок і жаночы голас у трубцы скрозь сьлёзы – зьява для “Народнай волі” звычайная. У мінулы панядзелак заклік аб дапамозе быў са Сьляпянскага завулку. Тэлефанавалі жыхары, якіх высяляюць з тэрыторыі, адведзенай пад будпляцоўку чарговага “цуда беларускага”.
Фрунзенскі міжрайаддзел упраўленьня дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў КДБ па Менскай вобласьці і гораду Менску распачаў крымінальную справу адносна дырэктара ААТ “Вастан”. У матэрыялах сьледзтва сказана, што кіраўнік фірмы ў 2002 годзе даў у ААТ “Тэхнабанк” папярэдне ілжывыя дакумэнты на атрыманьне крэдыту. Атрыманы ў выніку крэдыт у памеры 299 тысяч даляраў да цяперашняга часу ў поўным аб’ёме ня вернуты. У адпаведнасьці з 237-ым артыкулам Крымінальнага кодэксу падсьледчаму пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да 5 гадоў.
Для грамадзян Беларусі законам аб прававым становішчы замежных грамадзян на тэрыторыі РФ, які ўступае ў сілу з 1 лістапада, ніякіх ільгот не прадугледжана. Пра гэта паведаміў у чацьвер на прэсавай канфэрэнцыі ў Расейскім інфармацыйным агенцтве "Новости" начальнік Федэральнай міграцыйнай службы генэрал-палкоўнік Андрэй Чарненка. Паводле ягоных словаў, пытаньне аб асаблівым статусе Беларусі ў рамках новага закону можа разглядацца на вышэйшым узроўні.
У Беларусі да канца гэтага году будзе прыватызавана каля 30 адсоткаў аб’ектаў дзяржуласнасьці. У адпаведнасьці з пастановай ураду, разьдзяржаўліваньню падлягаюць 60-65 з 188 аб`ектаў.
На фоне агульных станоўчых паказчыкаў працы галіны сувязі за 9 месяцаў сёлетняга году закляпочанасьць выклікае эканамічны стан рэспубліканскага аб’яднаньня “Белпошта”. Пра гэта заявіў міністар сувязі Ўладзімер Ганчарэнка на паседжаньні калегіі 31 кастрычніка. На сёньня страты ад рэалізацыі прадукцыі маюць усе абласныя прадпрыемствы паштовай сувязі, асабліва няпростая сытуацыя ў “Віцебскаблпошты” і “Магілёўаблпошты”. А страты ад рэалізацыі ў агуле па аб’яднаньні за трэці квартал сёлетняга году склалі 2,8 мільярды рублёў.
На ўчастку беларуска-літоўскай мяжы ў навакольлі вёскі Прывалкі Гарадзенскага раёну звараны апошні стык ніткі газапроваду, па якім у літоўскі куротны горад Друскінінкай будзе перакачвацца прыродны газ.