Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь будзе перакачваць прыродны газ у Літву 11:08, 01/11/2002
На ўчастку беларуска-літоўскай мяжы ў навакольлі вёскі Прывалкі Гарадзенскага раёну звараны апошні стык ніткі газапроваду, па якім у літоўскі куротны горад Друскінінкай будзе перакачвацца прыродны газ.
Паводле кіраўніка рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гародняаблгаз” Аляксея Котава, пракладка па тэрыторыі Беларусі 1-кілямэтровага ўчастку трубаправоду абышлася літоўскаму боку прыкладна ў 1 мільён даляраў ЗША. За год па магістралі агульнай працягласьцю 25,5 км будзе перакачвацца да 20 млн. кубамэтраў прыроднага газу, за які літоўцам трэба будзе разьлічвацца, паведамляе газэта Советская Белоруссия.