Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



“Белпошта” нясе страты
11:10, 01/11/2002

На фоне агульных станоўчых паказчыкаў працы галіны сувязі за 9 месяцаў сёлетняга году закляпочанасьць выклікае эканамічны стан рэспубліканскага аб’яднаньня “Белпошта”. Пра гэта заявіў міністар сувязі Ўладзімер Ганчарэнка на паседжаньні калегіі 31 кастрычніка. На сёньня страты ад рэалізацыі прадукцыі маюць усе абласныя прадпрыемствы паштовай сувязі, асабліва няпростая сытуацыя ў “Віцебскаблпошты” і “Магілёўаблпошты”. А страты ад рэалізацыі ў агуле па аб’яднаньні за трэці квартал сёлетняга году склалі 2,8 мільярды рублёў.

Прычына такой сытуацыі ў тым, адзначыў Уладзімер Ганчарэнка, што з 1 ліпеня 2002 году пастановай ураду зьніжаныя тарыфы на паслугі пошты па выплаце пэнсіі. І сёньня яны аказваюцца па цане ніжэй за сабекошт.
З-за спаду рэнтабельнасьці за апошнія тры месяцы было закрыта 24 стратныя аддзяленьні сувязі. Аднак пагаршэньне абслугоўваньня насельніцтва не зьяўляецца выхадам з сытуацыі, неабходна шукаць іншыя крыніцы паляпшэньня фінансавага стану прадпрыемстваў, падкрэсьліў міністар. У прыватнасьці, працягваць працу па ўпарадкаваньні кадраў, актывізаваць правядзеньне падпісной кампаніі на пэрыядычныя выданьні, перагледзіць дамовы з банкамі. Неабходна пашырыць аказаньне нетрадыцыйных для аддзяленьняў сувязі паслуг – гандаль таварамі народнага спажываньня, рассылку каталёгаў прадукцыі мясцовай прамысловасьці, аказаньне фотапаслуг.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: