Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Для беларусаў на тэрыторыі Расеі ільготы не прадугледжаныя 11:14, 01/11/2002
Для грамадзян Беларусі законам аб прававым становішчы замежных грамадзян на тэрыторыі РФ, які ўступае ў сілу з 1 лістапада, ніякіх ільгот не прадугледжана. Пра гэта паведаміў у чацьвер на прэсавай канфэрэнцыі ў Расейскім інфармацыйным агенцтве "Новости" начальнік Федэральнай міграцыйнай службы генэрал-палкоўнік Андрэй Чарненка. Паводле ягоных словаў, пытаньне аб асаблівым статусе Беларусі ў рамках новага закону можа разглядацца на вышэйшым узроўні.