Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі зьявілася новае незалежнае выданьне 11:21, 01/11/2002
Учора выйшаў ў сьвет нумар новага недзяржаўнага выданьня --газэты “Местное время”. Паводле галоўнага рэдактара Анатоля Гуляева, новая газэта будзе мець свае істотныя адрозьненьні ў параўнаньні зь іншымі выданьнямі, якія сёньня існуюць на беларускім рынку мас-мэдыя. У інтэрвію Радыё РацыяАнатоль Гуляеў распавёў пра мэты і пэрспэктывы новага выданьня.
- Мы лічым, што ёсьць магчымасьць данесьці да чытача аб’ектыўную інфармацыю аб тым, што адбываецца ў краіне. Гэтая магчымасьць вызначаецца ня толькі палітычнымі поглядамі, перакананьнямі асобных журналістаў, яна вызначаецца чыста журналісцкімі мэтадамі. Мы, напрыклад, лічым, што ў кожным матэрыяле, які разглядае тую ці іншую праблему, абавязкова павінна быць некалькі думак. І гэтага можна дасягнуць. Мы лічым, што ў нашых матэрыялах абавязкова павінны ўдзельнічаць экспэрты, спэцыялісты па розных галінах. Наша цалкам журналісцкая, прафэсійная задача – максымальна наблізіцца да падачы аб’ектыўнай інфармацыі. Сам па сабе праект - у мяне язык не паварочваецца назваць яго камэрцыйным, але, увогуле трэба яго, напэўна, так і назваць, бо што мы хочам вырабляць прадукт, які будзе прадавацца. І на гэтым жыць. Ужо як гэта атрымаецца, паглядзім, мы будзем спрабаваць зарабіць грошы рознымі шляхамі, але гэта не павінна нам зашкодзіць быць аб’ектыўнымі ў падачы інфармацыі. Мы лічым, што ніводзін з бакоў канфлікту ня мае перад намі перавагаў. Мы павінны давераць чытачу, даць яму аб’ектыўную інфармацыю, каб чытач сам мог разабраццца ў тым, што адбываецца. А схема распаўсюду нашай газэты адрозьніваецца тым, што мы, напэўна, упершыню ў беларускай гісторыі выкарысталі такую рэч, як зьменныя газэтныя палосы. Старт будзе накладам у 9 тысяч. Зь іх 2 тысячы – будуць рапаўсюджвацца ў Пінску, 2 тысячы - у Горадні і 2 – у Полацку і Новаполацку. У нас там ёсьць карэспандэнцкія пункты, якія там рыхтуюць па тры паласы эксклюзіўнай мясцовай інфармацыі. І калі сёньня раніцай мы друкавалі наклад, то, па сутнасьці, мы друкавалі 4 газэты: адна – агульнанацыянальная, дзе ёсьць уся інфармацыя па краіне, другая – пінская, дзе тры паласы нацыянальнай інфармацыі здымаецца і ставіцца мясцовая, трэці ў такім самым пляне – гарадзенскі і чацьвёрты – полацкі. Такім чынам, мясцовы рэгіянальны чытач фактычна набывае дзьве газэты. Гэтая практыка даўна існуе ў Эўропе, і вось зараз мы яе вырашылі апробаваць на практыцы ў Беларусі.