Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пракуратура ня лічыць Шыдлоўскага амаральным чалавекам 12:09, 01/11/2002, ЗУБР
Пракуратура Савецкага раёну гораду Менску вынесла касацыйны пратэст на рашэньне суда па зыску актывіста руху ЗУБР Аляксея Шыдлоўскага супраць газэты Советская Белоруссия і яе галоўнага рэдактара Паўла Якубовіча.
Нагадаем, што летам сёлетняга году Шыдлоўскі падаў у суд зыск аб абароне гонару й годнасьці супраць газэты Советская Белоруссия і яе галоўнага рэдактара Паўла Якубовіча. Прычынай зыску стаў артыкул Якубовіча, у якім рэдактар адыёзнага выданьня сьцьвярджаў, што Аляксей Шыдлоўскі правёў паўтара гады ў турме не за палітычнае графіці, а за ўхіленьне ад уплаты алімэнтаў. У якасьці кампэнсацыі ўрону гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі Аляксей Шыдлоўскі прасіў суд спагнаць 6 млн. рублёў з “Савбеліі” і такую самую суму з Якубовіча і абавязаць газэту надрукаваць абвяржэньне. Судзьдзя Фёдарава, якая праводзіла разгляд справы, не задаволіла зыск. Судзьдзя ня толькі не спагнала з адказчыкаў кампэнсацыю, але нават не абавязала газэту надрукаваць абвяржэньне. На яе думку, той факт, што Шыдлоўскі судзімы паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу, робіць яго “человеком аморальной сущности”. Тое, што ў газэце няправільна пазначана прычына, па якой актывіст ЗУБРа прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці, не зьяўляецца значным. Пракуратура лічыць, што сваім рашэньнем судзьдзя Фёдарава парушыла арт.240 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу РБ. У ім гаворыцца, што ў аснову рашэньня суда могуць быць пакладзеныя толькі доказы, падвергнутыя ўсебаковай і аб’ектыўнай праверке. Разгляд касацыйнага партэсту ў Менскім гарадзкім судзе адбудзецца ў бліжэйшы час.