Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кувэйт зоймецца рэканструкцыяй менскай ТЭЦ 13:09, 01/11/2002
У часе нядаўняй паездкі ў Кувэйт Аляксандар Лукашэнка ўгаварыў шэйха інвэстыраваць некалькі дзясяткаў мільёнаў даляраў у рэканструкцыю менскай ТЭЦ-3.
ТЭЦ-3 пастаўляе сёньня электраэнэргію і цяпло для прадпрыемстваў і жылога фонду амаль чвэрці Менску. Сярод яго спажыўцоў - Менскі трактарны і аўтамабільны заводы. Магутнасьць станцыі, якая працуе на газе, складае 420 мгВт і гэта пры тым, што яе абсталяваньне самы час здаваць у музэй, адзначае БДГ. Неабходныя разьлікі й пачатковыя праекты кіраўніцтва ТЭЦ ужо падрыхтавала. У выніку заплянаванай цягам трох-чатырох гадоў рэканструкцыі станцыя павінна павялічыць магутнасьць з 420 да 640 мгВт, палепшыць экалягічныя паказчыкі і зьнізіць сабекошт энэргіі. На ўсё гэта неабходна знайсьці каля 150 мільёнаў даляраў. У выніку дасягнутых міждзяржаўных дамоўленасьцяў, адным з крэдытораў будучых прац павінен выступіць Кувэйцкі фонд эканамічнага разьвіцьця. Калі ўсё пойдзе так, як заплянавана, то грошы з Квэйту ў Менску атрымаюць у наступным годзе.