Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Генэральны сакратар АБСЭ прыбудзе ў Менск 3 лістапада 14:11, 01/11/2002
Генэральны сакратар АБСЭ Ян Кубіш будзе знаходзіцца ў Менску 3-4 лістапада. Пра гэта паведаміў “Медиафакту” начальнік упраўленьня інфармацыі, прэсавы сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства Павал Латушка.
“Візыт праходзіць зь ініцыятывы кіраўніцтва АБСЭ”, -- адзначыў прэсавы сакратар МЗС. Паводле ягоных словаў, у часе візыту плянуецца сустрэча міністра замежных справаў Беларусі Міхаіла Хвастова зь Янам Кубішам, на якой бакі плянуюць абмеркаваць пытаньні супрацоўніцтва АБСЭ зь Беларусяй. Нагадаем, што зараз у Беларусі прыктычна спыніла сваё існаваньне Кансультатыўна-назіральная група АБСЭ. Беларусь вымушаныя былі пакінуць яе прадстаўнікі Мішэль Рывалье, Эндру Карпентэр, Меган Фіцджэральд. Днямі, у сувязі са сканчэньнем тэрміну акрэдытацыі, зь Менску зьехала апошні дыплямат Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ, грамадзянка Малдовы Аліна Жасан. Заявы, прынятыя з гэтай нагоды старшынямі ў АБСЭ і Эўразьвязе, а таксама кіраўніком Сталай рады АБСЭ, ня мелі рэальнага эфэкту. Беларускі бок працягвае настойваць на пераглядзе мандату місіі АБСЭ, бо лічыць, што група ўмешваецца ва ўнутраныя справы рэспублікі. Кансультатыўна-назіральная група АБСЭ распачала працу ў Менску ў 1998 годзе са згоды беларускіх уладаў. Сам Лукашэнка ў 1999 годзе ў Стамбуле падпісаўся пад чатырма ўмовамі АБСЭ як асновай для далейшага супрацоўніцтва паміж гэтай структурай і Беларусяй. Размова ішла аб зьмене ў выбарчым заканадаўстве, пашырэньні паўнамоцтваў парлямэнту, роўнага доступу апазыцыі і ўлады да дзяржаўных СМІ, а таксама аб стварэньні ў краіне клімату даверу.