Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Экспарт Беларусі ў краіны СНД скараціўся 16:13, 01/11/2002
Паводле дадзеных Мінэканомікі Беларусі, у студзені-верасьні экспарт Беларусі ў краіны Садружнасьці скараціўся на 4,9%, у тым ліку ў Расею – на 0,8%. У прыватнасьці, у РФ за згаданы пэрыяд было экспарціравана тавараў на $2914,1 млн. У той самы час у краіны далёкага замежжа беларускі экспарт павялічыўся на 17,2%.
У студзені-верасьні таваразварот з краінамі СНД склаў $7595,3 млн., ці 62,4% ад агульнага таваразвароту рэспублікі, з астатнімі краінамі – $4583,3 млн., ці 37,6% ад агульнага таваразвароту. Адмоўнае сальда замежнага гандлю Беларусі з краінамі СНД склала $426 млн., у тым ліку з РФ – $1207,8 млн. Станоўчае з краінамі, якія не ўваходзяць у Садружнасьць, - $763,3 млн. У параўнаньні са студзенем-верасьнем 2001 году станоўчае сальда з гэтымі дзяржавамі павялічылася на 232,2 млн. дал.