Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Заўтра - «Дзяды»
16:17, 01/11/2002

Менскі гарвыканкам дазволіў правесьці ў сталіцы шэраг мерапрыемстваў да Дня памінаньня продкаў, які штогод адзначаецца ў краіне 2 лістапада. КХП-БНФ атрымала дазвол правесьці 2 лістапада шэсьце ад бульвару Талбухіна (ст. мэтро "Парк Чалюскінцаў") па праспэкце Ф. Скарыны да станцыі мэтро "Усход" і далей па вуліцы Каліноўскага да ўрочышча Курапаты, дзе пахаваны ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў. Ва ўрочышчы адбудзецца мэмарыяльны мітынг - адпаведная заяўка пададзена ў Менскі аблвыканкам. БНФ "Адраджэньне" на 2 лістапада таксама замовіў шэсьце й мітынг.

Уладзімер Кішкурна й Аляксей Марачкін папрасілі дазволу на акцыю «з мэтаю адзначэньня Дня памінаньня продкаў "Дзяды" й асьвячэньня крыжа-капліцы ва ўрочышчы Курапаты». Збор удзельнікаў мяркуецца на станцыі мэтро "Усход" а 12.00. Адтуль да 500 чалавек калёнай пойдуць па вуліцах Каліноўскага, Сядых, Карбышава да Курапатаў, дзе з 13.30 да 15.30 заплянаваны мітынг і асьвячэньне крыжа-капліцы. 3 лістапада ад Палацу культуры тэкстыльшчыкаў у Менску распачнецца жалобнае шэсьце: па вуліцы Маякоўскага калёна ўдзельнікаў адправіцца ў накірунку Лошыцкага парку, дзе каля памятнага крыжу з 13-й да 14-й гадзіны пройдзе мітынг.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: