Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
3-га лістапада 1999 году новая беларускамоўная радыёстанцыя ўпершыню выйшла ў этэр з гадзіннай інфармацыйна-музычнай праграмай на кароткіх хвалях, якая з цягам часу павялічылася да 6 гадзінаў у суткі. "Аб`ектыўна пра рэальнае" - такі асноўны прынцып у падыходзе да інфармацыі абрала гэтая радыёстанцыя, калі стала спадкаемцай традыцыяў "Беларускай Маладзёжнай" і "Радыё 101,2". Апытаньні сярод слухачоў Рацыі сьведчылі пра высокую ступень даверу да яе. Сёньня з матэрыяламі карэспандэнтаў Радыё Рацыя можна азнаёміцца на сайце www.racyja.pl. Мы віншуем калег і жадаем ім працягваць працаваць плённа, яскрава й таленавіта, як яны і працавалі да гэтага часу ў імя свабоды й дэмакратыі ў нашай краіне. Будзем разам, і Беларусь стане вольнай!
Генэральны сакратар АБСЭ Ян Кубіш, які знаходзіўся днямі зі візытам у Менску, выказаў надзею, што вынікам ягоных сустрэч зь міністрам замежных справаў Беларусі Міхаілам Хвастовым і кіраўніком адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Ўралам Латыпавым стануць перамовы адносна будучага разьвіцьця супрацоўніцтва зь Беларусяй як адной з дзяржаваў-удзельніц АБСЭ. Пры гэтым ён абверг меркаваньні аб магчымасьці вядзеньня якіх-небудзь санкцыяў адносна Беларусі. Мандат на вядзеньне перамоваў зь беларускімі ўладамі быў атрыманы Кубішам ад дзейнага старшыні АБСЭ, міністра замежных справаў Партугаліі Марцінэса да Круза, які напярэдадні заявіў, што АБСЭ не зьбіраецца закрываць місію ў Беларусі, а мае намер адкрыць у Беларусі новы мандат. Нагадаем, што менавіта на гэтым настойвалі беларускія ўлады, калі выганялі за межы краіны ўсіх дыпляматаў Кансультатыўна-назіральнае групы.
Пытаньне аб скарачэньні паставак расейскага газу ў Беларусь зьяўляецца выключна эканамічным, заявіў журналістам у панядзелак афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Аляксандар Якавенка. Спроба МЗС Беларусі “трактаваць рашэньне аб скарачэньні паставак расейскага газу ў рэспубліку як “наўмысную акцыю па аказаньні эканамічнага ціску”, паводле Якавенкі, ня мае пад сабой рэальных падставаў, перадае карэспандэнт РИА "Новости".
Адказны сакратар парлямэнцкага сходу “саюзу” Расеі й Беларусі Ўладзімер Аксёнаў ня бачыць парушэньня абавязацельстваў з боку “Газпрома” па пастаўках прыроднага газу ў Беларусь. Пра гэта, як перадае карэспандэнт РИА "Новости", сам Аксёнаў заявіў у панядзелак падчас брыфінгу ў Маскве. “Я мяркую, калі плян па пастаўках газу на гэты год выкананы, то, вядома, дадатковая пастаўка зьяўляецца прадметам асобнай дамоўленасьці”, - падкрэсьліў ён. Аксёнаў выказаў упэўненасьць, што “бакі будуць дамаўляцца” і ў гэтай сытуацыі разьбяруцца без удзелу ПСС.
Прычына скарачэньня паставак расейскага газу ў Беларусь у тым, што пазыка за гэта паліва – каля $200 мільёнаў даляраў. І яна не аформлена ніякімі абавязацельствамі.
Беларусь гатовая да адкрытых перамоваў аб пэрспэктывах супрацоўніцтва з АБСЭ. Пра гэта ў панядзелак у Менску ў часе сустрэчы з генэральным сакратаром АБСЭ Янам Кубішам заявіў кіраўнік беларускага МЗС Міхаіл Хвастоў. Міністар падкрэсьліў, што гатовы патлумачыць сытуацыю Беларусі ў пытаньні супрацоўніцтва з арганізацыяй, а таксама папярэдне падзякаваў Кубіша за “яго бачаньне вырашэньня праблемы”. На думку кіраўніка беларускага МЗС, галоўным зьяўляюцца канструктыўныя перамовы, нацэленыя на канчатковы вынік. У сваю чаргу генсэк АБСЭ адзначыў, што на яго знаходжаньне і вядзеньне перамоваў зь беларускімі ўладамі атрыманы мандат ад дзейнага старшыні міжнароднай арганізацыі. Кубіш падкрэсьліў, што праблему, якая ўзьнікла ва ўзаемаадносінах Беларусі і АБСЭ, неабходна вырашаць.
Як вядома, з гэтай нядзелі Беларусь аказалася на “галодным пайку” ў сувязі з рашэньнем “Газпрому” скараціць пастаўкі паліва ў гэтую краіну напалову. Міністар энэргетыкі Беларусі Ўладзімер Сямашка ўпікае Маскву ў незахаваньні ранейшых дамоўленасьцяў. У панядзелак ён выляцеў у Маскву для перамоваў. У інтэрвію НТВ ён патлумачыў сваю пазыцыю:
У суботу беларускі МЗС распаўсюдзіў заяву адносна рашэньня расейскага боку аб пяцідзесяціадсоткавым скарачэньні з 1 лістапада сёлетняга году паставак прыроднага газу ў Беларусь. Прычынай гэтага рашэньня расейскія газавікі назваюць тое, што Беларусь выбрала прадугдеджаны ранейшымі дамоўленасьцямі аб’ём у 10,2 мільярды кубамэтраў. У Менску лічаць, што гэтае рышэньне – палітычнае, і маюць намер абмяркоўваць яго менавіта на палітычным узроўні, ажно да прэзыдэнцкага. Міністэрства замежных справаў разглядае скарачэньне паставак як наўмысную акцыю па аказаньні эканамічнага ціску і лічыць, што такія крокі расейскага боку вядуць да зрыву дамоўленасьцяў на вышэйшым узроўні і наносяць сур’ёзныя страты саюзным дачыненьням Беларусі й Расеі.
У панядзелак павінна адбыцца сустрэча паміж міністрам замежных справаў Беларусі й генэральным сакратаром АБСЭ Янам Кубішам. Як стала вядома тэлекампаніі НТВ, напярэдадні сустрэчы было аб’яўлена, што ўлады гатовыя даць згоду на знаходжаньне прадстаўнікоў АБСЭ ў Беларусі, аднак у тым выпадку, калі будзе перагледжаны статус міжнароднай арганізацыі. Адказ АБСЭ пакуль невядомы.
Беларускі МЗС разьлічвае, што Рада Бясьпекі ААН пры разглядзе сытуацыі вакол Ірака будзе ўлічваць думку дзяржаваў-членаў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (ЮДКБ). Як перадае карэспандэнт РИА "Новости" са спасылкай на паведамленьне МЗС Беларусі, абмеркаваньню гэтай праблемы будзе прысьвечаная прызначаная на 5 лістапада сустрэча кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў дзяржаў-удзельніц ОДКБ у Маскве. Беларусь на ёй будзе прадстаўляць міністар замежных справаў Міхаіл Хвастоў, які прадставіць афіцыйную пазыцыю беларускага боку па дадзенаму пытаньню.
Каля 600 чалавек прынялі ўдзел у шэсьці, прысвечаным Дню ўшанаваньня продкаў “Дзяды”, якое адбылося ў Менску 2 лістапада. Акцыя была арганізаваная Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыяй БНФ і Партыяй БНФ “Адраджэньне”. Актывісты першай сабралі сваіх прыхільнікаў на бульвары Талбухіна, ля станцыі мэтро “Парк Чалюскінцаў”, другой – ля станцыі мэтро “Усход”. Паколькі рух адной калёны пачаўся ў 11.30, а другой праз паўгадзіны, яны злучыліся ў раёне станцыі мэтро “Усход” і далей рушылі разам у бок урочышча Курапаты па маршруце праспэкт Францыска Скарыны – вуліца Кастуся Каліноўскага – Сядых – Карбышава – Гамарніка - вуліца Мірашнічэнкі. Удзельнікі акцыі несьлі плякаты з лёзунгамі “Ушануем ахвяраў Курапатаў”, “Курапаты - беларускі народны мэмарыял", "Не дапусьцім паўтору расейскага тэрору!” і г.д.
У Туркмэніі прапануюць увесьці ва ўсіх дзяржаўных установах, узброеных сілах і навучальных установах пасаду намесьніка кіраўніка па вывучэньні кнігі прэзыдэнта Сапармурата Ніязава “Рухнама”.
ААТ “Газпром” афіцыйна паведаміла Беларусі аб неабходнасьці з 1 лістапада зьнізіць спажываньне газу на 50% у сувязі з завяршэньнем плянавых паставак паліва ў рэспубліку. МЗС Беларусі назваў гэтае рашэньне “эканамічным ціскам на Беларусь” і нагадаў, што Расея не выплаціла “кампэнсацыю штогадовых стратаў беларускага бюджэту, зьвязаных са спагнаньнем ускосных падаткаў ва ўзаемным гандлі”.
Актыўная экспансія кандытарскіх прадпрыемстваў Расеі на беларускі рынак стварае значную канкурэнцыю для айчынных вытворцаў. За 9 месяцаў сёлетняга году, у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага, аб’ём продажу кандытарскіх вырабаў беларускіх фабрык скараціўся: “Спартака” – на 10 адсоткаў, “Камунаркі” – на 17,7 адсоткі, “Чырвонага мозырца” – на 6 адсоткаў.
У кастрычніку ў Беларусі працягваецца рост тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва. На 2,9 адсоткі павялічылася квартплата (плата за техабслугоўваньне), на столькі сама падаражэлі газ, гарачая і халодная вада, паведамляе БелаПАН.
Магчыма, для кагосьці так і засталося незаўважаным, але ў апошнія месяцы Беларусь перажыла чарговы віток высьвятленьня пазыцыі ўлады па самым прынцыповым пытаньні – суадносіны дзяржаўнага і прыватнага.
Пакуль прэзыдэнт закладаў першы камень у фундамент будучай нацыянальнай бібліятэкі, экс-жыхары дамоў у 4-ым Сьляпнянскім завулку, на месцы якіх будзе стаяць бібліятэка, адкачвалі ваду са сваіх новых кватэр у мікрараёне Сухарава.
Аб пагаршэньні дэмаграфічнай сытуацыі гаварылася 1 лістапада на нарадзе калегіі ўпраўленьня аховы здароўя Гомельскага аблвыканкаму па выніках працы за 9 месяцаў сёлетняга году.
Замежная дзяржаўная пазыка Беларусі вырасла з пачатку 2002 году на 1,4% і склала на 1 кастрычніка $773,4 млн. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.
Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову “Аб абмежаваньні тэрміну дзеяньня пашпарту грамадзяніна СССР узору 1974 году й пашпарту грамадзяніна Рэспублікі Беларусь узору 1993 году”. Згодна дакумэнту, пашпарты грамадзян СССР узору 1974 году й грамадзян Рэспублікі Беларусь узору 1993 году будуць лічыцца несапраўднымі ад 1 ліпеня 2004 году. Як паведаміў прэсавы сакратар МУС Беларусі Зьміцер Партон, пастанова падпісаная 29 кастрычніка і ўступіць у сілу пасьля афіцыйнага апублікаваньня. Міністэрству ўнутраных справаў прадпісана да 1 ліпеня 2004 году ажыцьцявіць замену дакумэнтаў на пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь узору 1996 году, а таксама сумесна зь Міністэрствам інфармацыі забясьпечыць інфармаваньне насельніцтва аб парадку правядзеньня такой замены. Акрамя таго, МУС адказвае за выдачу грамадзянам Беларусі, якія стала пражываюць за мяжой, пашпартоў узору 1996 году.