Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



"Газпром" урэзаў Беларусь
09:59, 04/11/2002, КоммерсантЪ

ААТ “Газпром” афіцыйна паведаміла Беларусі аб неабходнасьці з 1 лістапада зьнізіць спажываньне газу на 50% у сувязі з завяршэньнем плянавых паставак паліва ў рэспубліку. МЗС Беларусі назваў гэтае рашэньне “эканамічным ціскам на Беларусь” і нагадаў, што Расея не выплаціла “кампэнсацыю штогадовых стратаў беларускага бюджэту, зьвязаных са спагнаньнем ускосных падаткаў ва ўзаемным гандлі”.

Аб тым, што к сярэдзіне лістапада Беларусь выбярэ ліміты газу, які пастаўляецца “Газпромам” па міждзяржаўных пагадненьнях, Ъ пісаў яшчэ 23 кастрычніка. Зараз сытуацыя разьвіваеца па найгоршаму сцэнару з тых што меліся. Як паведаміла агенцтва “Интерфакс-АНИ”, у мінулую пятніцу “Газпром” афіцыйна паведаміў кампаніі “Белтрансгаз”, кансалідаванага пакупніка газу з Расеі, аб неабходнасьці ўдвая скараціць адбор газу з магістральнага трубапроваду, што праходзіць па тэрыторыі Расеі. Прычына – завяршэньне плянавых паставак газу ў памеры 10,2 млрд. кубамэтраў. У “Газпроме" і “Белтрансгазе” афіцыйна не пацьвярджаюць і не абвяргаюь гэтую інфармацыю.
На практыцы скарачэньне газаспажываньня Беларусяй на 50% азначае, што Беларусь павінна была з 1 лістапада або на 40-50% скараціць расход газу на ГРЭС і ТЭЦ, або адключыць газ 70-80% прамысловых спажыўцоў. У балянсе спажываньня беларускіх электрастанцыяў газ з Расеі складае 95%. А праз некалькі дзён “Газпрам” павінен паведаміць “Белтрансгазу” аб неабходнасьці цалкам спыніць адбор газу.
У Беларусі сытуацыю ацэньваюць як катастрафічную. Упершыню за ўсю гісторыю расейска-беларускіх разьбіральніцтваў у газавай галіне ў іх умяшаўся МЗС Беларусі, прычым ён апублікаваў сваю заяву ў нядзелю – выпадак небывалы. Тэлетайпраграму “Газпрому” і “Белтрангазу” МЗС назваў “наўмыснай акцыяй па аказаньні эканамічнага ціску на Беларусь”, якая “вядзе да зрыву дамоўленасьцяў на вышэйшым узроўні”. МЗС фактычна абвінаваціў “Газпром” у хлусьні і заявіў: “Белтрансгаз” добрасумленна выконвае ўмовы кантракту па аплаце паставак” (раней “Газпром” паведамляў, што сума грашовай аплаты на кастрычнік складала ўсяго 8,6%). МЗС таксама нагадаў, шо Расея ня выплаціла “кампэнсацыю штогадовых стратаў беларускага бюджэту, зьвязаных са спагнаньнем ускосных падаткаў ва ўзаемным гандлі”. Гэта тоесна абвяшчэньню шырокамаштабнай гандлёвай вайны – пытаньне аб ускосных падатках зьяўляецца прадметам перамоваў аб гарманізацыі падаткавага заканадаўства і да газавага рынку ня мае адносінаў.
Вечарам у нядзелю ў інтэрвію для беларускай тэлевізіі міністар энэргетыкі Беларусі Ўадзімер Сямашка выказаў больш канкрэтныя прэтэнзіі да “Газпрому”. На думку міністра, абмежаваньне паставак парушае пагадненьне Расеі й Беларусі ад 1994 году, згодна зь якім Беларусь “мае падставы патрабаваць пастаўкі 26 млрд. кубамэтраў газу ў год”. Акрамя таго, са словаў спадара Сямашкі, паводле кантракту на гэты год “Газпром” ня мае права абмяжоўваць спажываньне газу Беларусяй больш чым на 15%, а паведамляць спажыўца аб надыходзячым абмежаваньні “Газпром” абавязаны за месяц. Зрэшты “Газпром” у кастрычніку літаральна засыпаў тэлетайпраграмамі аб надыходзячым выбраньні ліміту й канцылярыю спадара Сямашкі, і прэм’ер-міністра Беларусі.
Сэнс падзеяў вельмі зразумелы. “Газпром”, які пастаўляў у Беларусь у студзені-кастрычніку 10 млрд. кубамэтраў газу па кошце $24 за 1 тыс.кубамэтраў, разьлічвае на продаж яшчэ каля 1,5-2 млрд. кубамэтраў па кошце, які пераўзыходзіць кошт здабычы й транспарту (больш за $32). Прычына газавага дэфіцыту ў Беларусі -- спыненьне зь ліпеня паставак у рэспубліку газу кампаніяй “Итера”. Яе, у адрозьненьне ад “Газпрому”, не задаволілі спосабы аплаты за газ. У кастрычніку 2002 году Зьміцер Анюк, намесьнік гендырэктара “Белтрансгазу”, вёў перамовы ў Маскве аб стварэньні АТ “Белмежрегионгаз”, СП з “Межрегионгазом”, і пастаўцы ў канцы году ў Беларусь праз яго 1,5 млрд. кубамэтраў, ён прапанаваў $35. Спадар Анюк не пагадзіўся і адбыў у Менск ні з чым.
Сытуацыя зьменіцца толькі ў 2003 годзе, калі ўступіць у дзеяньне новы кантракт “Газпрому” і “Белтрансгазу”. Урадавыя крыніцы Ъ у Менску лічаць, што “Газпрому” неабходная ў першую чаргу доля ў “Белтрансгазе”, акцыянаваньне якога, на думку расейскай кампаніі, Беларусь зацягвае. Зрэшты, саступаць Беларусь не гатовая: спадар Сямашка ўчора заявіў, што прыватызацыя “Белтрансгазу” павінна завяршыцца ў ліпені 2003 году. А да гэтага “Газпром” ня мае права ўмешвацца ў працэс”. А намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец заявіў Ъ, што праблему вырашыць нейкая дамова паміж Расеяй і Беларусяй, якая “днямі будзе падпісаная ў Маскве”. Ад удакладненьня падрабязнасьцяў ён адмовіўся.
Зрэшты, лёгкага рашэньня пытаньня на палітычным узроўні чакаць не даводзіцца: наўрадці Аляксандар Лукашэнка здолее прапанаваць Уладзімеру Пуціну штосьці, што цалкам кампэнсуе “Газпрому” пазыку ў $210 млн. Хутчэй за ўсё, Беларусь ужо ў лістападзе будзе вымушана выбіраць паміж несанкцыянаваным адборам газу й спыненьнем прадпрыемстваў. Зрэшты, эканамісты ў Менску ўжо цытуюць словы міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандра Мількоты: “У Беларусі поўна дроваў”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: