Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У панядзелак павінна адбыцца сустрэча паміж міністрам замежных справаў Беларусі й генэральным сакратаром АБСЭ Янам Кубішам. Як стала вядома тэлекампаніі НТВ, напярэдадні сустрэчы было аб’яўлена, што ўлады гатовыя даць згоду на знаходжаньне прадстаўнікоў АБСЭ ў Беларусі, аднак у тым выпадку, калі будзе перагледжаны статус міжнароднай арганізацыі. Адказ АБСЭ пакуль невядомы.
Чакаецца, што тэмай перамоваў стане надзвычай вострая сытуацыя з Кансультатыўна-назіральнай групай АБСЭ. Яе апошні супрацоўнік быў вымушаны пакінуць Менск 29 кастрычніка гэтага году і не атрымаў дазволу ўладаў на падаўжэньне тэрміну дыпляматычнай акрэдытацыі ў краіне. За дзесяць месяцаў адмову ў падаўжэньні візы атрымалі і астатнія члены місіі АБСЭ. Зараз праца прадстаўніцтва цалкам спыненая. Беларускія ўлады абвінавачваюць супрацоўнікаў КНГ АБСЭ ва ўмяшальніцтве ва ўнутраныя справы краіны і ў падтрымцы імі апазыцыі. “Мы хочам прааналізаваць, у якім стане знаходзяца стасункі АБСЭ зь Беларусяй і заглянуць у будучыню”, - сказаў журналістам Ян Кубіш пасьля прыбыцьця ў аэрапорт. Гэтыя дачыненьні ён ахарактарызаваў як тыя, што “складваліся ня лепшым чынам”. “У іх неабходна закрыць старую старонку і адкрыць новую”, - сказаў Кубіш. Генэральны сакратар АБСЭ паведаміў, што ў яго заплянаваныя сустрэчы ня толькі зь міністрам замежных справаў Міхаілам Хвастовым, але і кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі Ўралам Латыпавым.