Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У кастрычніку ў Беларусі працягваецца рост тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва. На 2,9 адсоткі павялічылася квартплата (плата за техабслугоўваньне), на столькі сама падаражэлі газ, гарачая і халодная вада, паведамляе БелаПАН.
У абсалютных лічбах для жыхароў Менску тарыф на халодную ваду й каналізацыю павялічыўся з 127,4 да 131,1 рублі за кубічны мэтар, на газ - з 491,7 да 506 рублёў на челавека. Кошт гігакалёрыі цеплавой энэргіі, якая ідзе на падагрэў вады, павялічылася з 12.827 да 13.199 рублёў. Квартплата (техабслугоўваньне) павысілася з 64,44 да 66,31 рубля за квадратны мэтар агульнай плошчы. З пачатку году квартплата павялічылася ў 5,64 разы (за ўвесь 2001 год - на 38,5 адсоткі), плата за карыстаньне ліфтам - у 8 разоў (у 1,85 разы). Ацяпленьне падаражэла ў 2,43 разы, гарачая вада - у 2,42, газ - на 95,7 адсоткі, халодная вада і каналізацыя - на 55,1, вываз адходаў - на 50,4, абясшкоджваньне сьмецьця - на 24,6; плата за карыстаньне радыёкропкай павялічылася на 51,4 адсоткі.