Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь патрабуе падзяліцца “газавым Кландайкам” 13:58, 04/11/2002
Як вядома, з гэтай нядзелі Беларусь аказалася на “галодным пайку” ў сувязі з рашэньнем “Газпрому” скараціць пастаўкі паліва ў гэтую краіну напалову. Міністар энэргетыкі Беларусі Ўладзімер Сямашка ўпікае Маскву ў незахаваньні ранейшых дамоўленасьцяў. У панядзелак ён выляцеў у Маскву для перамоваў. У інтэрвію НТВ ён патлумачыў сваю пазыцыю:
“У нас сёньня ёсьць падставы не прасіць, а патрабаваць не 16 з паловаю мільярдаў кубаў газу, якія прадугледжаны балянсам, а 26 мільярдаў кубаў газу. Ёсьць пагадненьне паміж урадам Расеі й Беларусі, падпісанае яшчэ 5 студзеня 1994 году. Яно было падпісана напярэдадні прыняцьця рашэньня аб будаўніцтве газапроваду “Ямал-Эўропа”... Мы павінны мець упэўненасьць, што да таго часу, пакуль газапровад будзе ляжаць у беларускай зямлі і па ім будзе цячы расейскі газ на захад Эўропы – а гэта Кландайк для Расеі – мы павінны мець 33 мільярды кубаў газу без усялякіх пытаньняў”. Намесьнік старшыні "Газпрома" Аляксандар Разанаў сьцьвярджае, што за апошнія колькі месяцаў Беларусь значна пераўзышла ліміты спажываньня паліва, і кампанія больш не зьбіраецца пастаўляць дадатковыя аб’ёмы газу “па нізкіх коштах”. Як піша сёньня “КоммерсантЪ”, Беларусь стала перад выбарам: ці цалкам спыняць свае прадпрыемствы, ці красьці газ з расейскай трубы. Аднак, нягледзячы на ўсе праблемы, напярэдадні зімы ўлады краіны дэманструюць аптымізм і заяўляюць аб тым, што ў Беларусі поўна дроваў.