Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ян Кубіш: неабходна вырашыць праблему КНГ АБСЭ 13:59, 04/11/2002
Беларусь гатовая да адкрытых перамоваў аб пэрспэктывах супрацоўніцтва з АБСЭ. Пра гэта ў панядзелак у Менску ў часе сустрэчы з генэральным сакратаром АБСЭ Янам Кубішам заявіў кіраўнік беларускага МЗС Міхаіл Хвастоў. Міністар падкрэсьліў, што гатовы патлумачыць сытуацыю Беларусі ў пытаньні супрацоўніцтва з арганізацыяй, а таксама папярэдне падзякаваў Кубіша за “яго бачаньне вырашэньня праблемы”. На думку кіраўніка беларускага МЗС, галоўным зьяўляюцца канструктыўныя перамовы, нацэленыя на канчатковы вынік. У сваю чаргу генсэк АБСЭ адзначыў, што на яго знаходжаньне і вядзеньне перамоваў зь беларускімі ўладамі атрыманы мандат ад дзейнага старшыні міжнароднай арганізацыі. Кубіш падкрэсьліў, што праблему, якая ўзьнікла ва ўзаемаадносінах Беларусі і АБСЭ, неабходна вырашаць.