Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



МЗС Расеі: “Газпром” не павялічыць аб’ёмы пастаўкі газу ў Беларусь
14:29, 04/11/2002

Пытаньне аб скарачэньні паставак расейскага газу ў Беларусь зьяўляецца выключна эканамічным, заявіў журналістам у панядзелак афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Аляксандар Якавенка. Спроба МЗС Беларусі “трактаваць рашэньне аб скарачэньні паставак расейскага газу ў рэспубліку як “наўмысную акцыю па аказаньні эканамічнага ціску”, паводле Якавенкі, ня мае пад сабой рэальных падставаў, перадае карэспандэнт РИА "Новости".

Прадстаўнік расейскага МЗС нагадаў, што пастаўкі ў Беларусь прыроднага газу ажыцьцяўляюцца на аснове штогадова прымальных бакамі балянсаў паліўна-энэргетычных рэсурсаў. Плянамі на 2002 год, зацьверджанымі ў красавіку, прадугледжваецца пастаўка ў Беларусь 16,5 млрд. кубамэтраў газу, зь іх, у адпаведнасьці з кантрактамі, заключанымі беларускім бокам, 10,1 млрд. кубамэтраў паставіць “Газпром” і 6,3 млрд. кубамэтраў – кампанія “Итера”.
“Наколькі вядома, “Газпром” свае абавязацельствы выканаў, і ўжо зараз беларускія спажыўцы амаль цалкам выбралі яго квоту”, - адзначыў дыплямат.
Паводле ягоных словаў, у сувязі з адсутнасьцю ў “Газпрома” свабодных неразьмеркавальных аб’ёмаў прыроднага газу на 2002 год, павялічыць яго пастаўкі ў Беларусь звыш узгодненых раней аб’ёмаў газу па ільготных коштах не падаецца магчымым.
“Улічваючы, што кошт прыроднага газу, які пастаўляецца незалежнымі пастаўшчыкамі, у тым ліку спажыўцам у самой Расеі, у нас вызначаецца на рынкавай аснове, беларускі бок першапачаткова быў інфармаваны аб мэтазгоднасьці дамаўляцца наўпрост з кампаніяй “Итера” аб пастаўках газу ў рэспубліку ў другім паўгодзьдзі 2002 году на ўзаемапрымальных умовах”, - сказаў Якавенка.
“Відавочна, што гэтае пытаньне зьяўляецца выключна эканамічным, і яго трэба вырашаць у адпаведнасьці з дамоўленасьцямі па фармаваньні адзінай эканамічнай прасторы, у тым ліку міжурадавым пагадненьні аб пашырэньні супрацоўніцтва ў газавай галіне”, - падкрэсьліў прадстаўнік МЗС РФ.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: