Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗША асуджаюць падпісаньне Лукашэнкам новага закону аб рэлігіі 16:55, 04/11/2002
Намесьнік прэсавага сакратара Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Рыкер выступіў з заявай, якая асуджае падпісаньне Аляксандрам Лукашэнкам новага закону аб вераспавяданьні на мінулым тыдні. “Урад Злучаных Штатаў асуджае чарговую спробу рэжыму Лукашэнкі навязаць краіне яшчэ больш рэлігійныя абмежаваньні. Новы беларускі закон аб вераспавяданьні, падпісаны Лукашэнкам 31 кастрычніка, супярэчыць міжнародным прынцыпам рэлігійнай свабоды й правоў чалавека”, - гаворыцца ў заяве, тэкст якой чытайце ніжэй.
“Урад Злучаных Штатаў асуджае чарговую спробу рэжыму Лукашэнкі навязаць краіне яшчэ больш рэлігійныя абмежаваньні. Новы беларускі закон аб вераспавяданьні, падпісаны Лукашэнкам 31 кастрычніка, супярэчыць міжнародным прынцыпам рэлігійнай свабоды й правоў чалавека. Мы далучаемся да Эўразьвязу і прадстаўнікоў розных канфэсіяў, якія ня згодныя з гэтым законам, бо ён мае сваёй галоўнай мэтай зашкодзіць і спыніць функцыянаваньне рэлігійных груп, якія рэжым Лукашэнкі лічыць “нетрадыцыйнымі”. Закон таксама накладае непрымальныя абмежаваньні на ўсе рэлігіі ў пэўнай ступені, бо прадугледжвае атрыманьне дазволу ад уладаў на рэлігійную дзейнасьць, такую як месы, вянчаньні, адпяваньні і рэлігійныя сходы. Мы заклікаем рэжым Лукашэнкі прыняць усе неабходныя меры з тым, каб забясьпечыць беларускім грамадзянам, незалежна ад іх вераспавяданьня, роўныя магчымасьці праводзіць служэньні без усялякіх перашкод і ў адпаведнасьці зь міжнароднымі нормамі па свабодзе вераспавяданьня”.