Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускі экспэрымент 16:12, 05/11/2002, Кроніка парушэньняў правоў чалавека ў кастрычніку 2002 году Людміла Гразнова, сябра аргкамітэту Х
З кожным месяцам становіцца меней выспаў свабоды на тэрыторыі Беларусі. Усе меней магчымасьцяў у грамадзян адстаяць свае правы ў судах, сродках масавай інфармацыі, выканаўчай і заканадаўчай улады. Усё больш уладных паўнамоцтваў у прэзыдэнта і ягонага асяродзьдзя. Небясьпека беларускага экспэрымента заключаецца ня толькі ў тым, што беларусы сталі закладнікамі аўтарытарнай палітыкі, але і ў тым, што апрабіраваныя ў Беларусі мэтады выкарыстоўваюцца на жыхарах Расеі і Ўкраіны.
У Беларускі Гэльсынскі камітэт трапіў адказ Сталай камісіі “савету рэспублікі” па заканадаўству й дзяржаўным будаўніцтве, якая па даручэньні старшыні “савета рэспублікі” Аляксандра Вайтовіча разгледзіла зварот БГК. Камітэт прасіў “савет рэспублікі” запатрабаваць ад кіраўнікоў МУС, КДБ справаздачу, а ад пракурора – поўную і дакладную інфармацыю аб выніках расьследаваньня справаў аб гвалтоўных зьнікненьнях Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадзкага. БГК таксама прасіў стварыць часовую камісію для правядзеньня парлямэнцкага расьсьледаваньня палітычна матываваных зьнікненьняў. Старшыня камісіі М.Андрэйчык у сваім адказе адзначыла, што ўзьнятая БГК праблема не знаходзіцца ў кампэтэнцыі “савету рэспублікі”.
Грамадзянская ініцыятыва "За свабоднае веравызнаньне" заяўляе, што новы закон аб свабодзе веравызнаньняў і рэлігійных арганізацыях, падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам, ушчамляе канстытуцыйныя правы грамадзян.
У маскоўскім шпіталі праходзіць курс рэабілітацыі грамадзянка Беларусі Золіна Вольга Віктараўна (1964 году нараджэньня), пацярпелая ў выніку тэракту ў Тэатральным цэнтры на Дуброўцы. Як паведамілі РИА "Новости" ў аўторак у амбасадзе Рэспублікі Беларусь у РФ, дактары да гэтага часу не прынялі рашэньня аб яе выпісцы з прычыны благіх аналізаў крыві.
Прыбралі з дарогі 12:44, 05/11/2002, Алена Анкуда, “Белорусская газета”
Вечарам 30 кастрычніка міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў падпісаў загад аб вызваленьні з пасады начальніка Ўпраўленьня ДАІ МУС Леаніда Фармагея. Галоўны даішнік пратрымаўся на сваёй пасадзе меней за год і пакінуў яе з фармулёўкай “у сувязі са службовымі недапрацоўкамі”. Цяжка ўявіць, якія недапрацоўкі маглі быць у кіраўніка, які здолеў за кароткі прамежак часу істотна зьмяніць працу падпарадкаванай яму структуры.
Доктар эканамічных навук Вадзім Варонін прызначаны новым кіраўніком прадстаўніцтва Сусьветнага банка ў Беларусі. Пра гэта паведаміў у панядзелак на брыфінгу ў Менску былы кіраўнік прадстаўніцтва Сяргей Кулік.
У панядзелак стала вядома, што Аляксандар Лукашэнка і яго дэлегацыя падалі дакумэнты для атрыманьня візаў для паездкі ў Прагу ў пэрыяд правядзеньня саміту ААН. Саміт пачне сваю працу 22 лістапада.
У “Газпроме” ня выключаюць магчымасьці спыненьня паставак газу ў Беларусь, каля яна ня зможа плаціць за газ па новым кошце, паведамляе РИА "Новости". Як адзначылі ў “Газпроме”, кампанія з пачатку году паставіла ў Беларусь 10,2 мільярды кубамэтраў па кошце 24 даляры за 1 тысячу кубамэтраў. Гэты аб’ём практычна роўны гадавому ліміту, таму зараз сутачныя пастаўкі газу ўрэзаныя ўдвая. Далейшыя дадатковыя пастаўкі газу холдынг плянуе ажыцьцяўляць па больш высокім кошце – прыкладна 36 даляраў за 1 тысячу кубамэтраў.
Беларусь пагадзілася набываць газ па больш высокіх коштах, чым раней. Пра гэта заявіў намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Аляксандар Сівак. “Мы разумеем, што ільготнага кошту для дадатковых паставак ня будзе”, - сказаў ён. Праўда, які кошт прапануе Беларусь, пакуль невядома.
Прэм’ер-міністар Беларусі Генадзь Навіцкі ў жорсткай форме запатрабаваў ад ураду і кіраўнікоў абласьцей забясьпечыць на 100 адсоткаў разьлікі з Расеяй за газ, а таксама пачаць пагашэньне запазычанасьці. У прыватнасьці, вобласьці да канца году павінны знайсьці магчымасьць і пералічыць у дзяржаўны бюджэт больш за 50 мільярдаў беларускіх рублёў (каля 26,5 мільёнаў даляраў).
У Беларусі часова прыпыненая рэалізацыя праектаў у рамках праграмы Тасіс. Пра гэта БелаПАН паведаміў выканаўчы дырэктар каардынацыйнага бюро Праграмы Тасіс Эўразьвязу ў Беларусі Леанід Арлоў.
Як паведамляе прэсавая служба МЗС Беларусі, 2 лістапада па запрашэньні Міністэрства замежных справаў Сырыйскай Арабскай Рэспублікі Надзвычайны й Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Уладзімер Лапата-Загорскі прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцьці 42-га тыдня навукі ў Сырыі, які адбыўся ва ўнівэрсытэце гораду Алепна. Сёлета гэтае традыцыйнае мерапрыемства прысьвечана пытаньням навуковых распрацовак у галіне лазэраў і іх практычнага прымяненьня і праводзіцца пад патранажам прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.
Паводле вынікаў кастрычніка Беларусь саступіла нязьменнае лідарства сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курса даляра ЗША да нацыянальнай валюты ў сёлетнім годзе. Такі вынік праведзенага БелаПАН параўнаньня курсаў валют на 31 сьнежня 2001 году і на 31 кастрычніка 2002 году.
З заўтрашняга дня на прыгарадныя аўтобусныя маршруты Менскай вобласьці ўводзяцца новыя тарыфы перавозкі пасажыраў й багажа. У рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве “Менскаблаўтатранс” карэспандэнту БЕЛТА паведамілі, што кошт праезду пасажыра й правозу багажа будзе вылічвацца ў залежнасьці ад працягласьці маршруту. Так, напрыклад, у міжгародных шляхах кошт квітка ў адзін канец складзе 44,5 рублі за кожны кілёмэтар. Яго браніраваньне абыйдзецца пасажыру ў 250 рублёў. Па-новаму будзе налічвацца і аплата правозу багажа.
Поўнай ліквідацыі ці рэарганізацыі падлягаюць шэраг гаспадарак Івацэвіцкага раёну (Берасьцейская вобласьць). Шэсьць зь іх будуць рэфармаваныя да канца гэтага году. Лівідацыйная камісія, створаная пры Івацэвіцкім райвыканкаме з мэтай вызначыць жыцьцяздольныя і нежыцьцяздольныя калгасы і саўгасы і вырашыць лёс апошніх, днямі вынесла канчатковы вэрдыкт: толькі сем з 26 гаспадарак раёну маюць станоўчы вынік працы і могуць далей працаваць без рэфармаваньня.
Звыш 5 тысяч беларускіх грамадзян выехалі зь Беларусі ў Расею ў студзені-верасьні сёлетняга году, у той час як з РФ у рэспубліку прыбылі 7402 чалавекі. Усяго за 9 месяцаў у Беларусь мігрыравалі 13617 замежных грамадзян, паведаміла Белтэлерадыёкампанія са спасылкай на дадзеныя ўпраўленьня працоўнай міграцыі Міністэрства працы й сацыяльнай абароны Беларусі.
Нацыянальны банк Беларусі 4 лістапада атрымаў трэцюю траншу крэдыту Цэнтральнага банку Расейскай Федэрацыі ў памеры 1,5 мільярды расейскіх рублёў. Пра гэта паведамілі ва Ўпраўленьні інфармацыі Нацыянальнага банку Беларусі.