Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь удзельнічае ў тыдні навукі ў Сырыі 10:40, 05/11/2002
Як паведамляе прэсавая служба МЗС Беларусі, 2 лістапада па запрашэньні Міністэрства замежных справаў Сырыйскай Арабскай Рэспублікі Надзвычайны й Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Уладзімер Лапата-Загорскі прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцьці 42-га тыдня навукі ў Сырыі, які адбыўся ва ўнівэрсытэце гораду Алепна. Сёлета гэтае традыцыйнае мерапрыемства прысьвечана пытаньням навуковых распрацовак у галіне лазэраў і іх практычнага прымяненьня і праводзіцца пад патранажам прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.
Мерапрыемства ўрачыста адкрыў міністар вышэйшай адукацыі Сырыі доктар Хасан Рыша. Для ўдзелу ў 42-ім тыдні навукі ў Сырыю прыбылі навукоўцы з розных краін сьвету. У тым ліку з Расеі, Італіі, Чэхіі, Алжыру. Рэспубліку Беларусь на мерапрыемстве прадстаўляў загадчык лябараторыяй фізыкі газавых лязэраў Інстытута фізыкі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь прафэсар Л.Арлоў.