Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 56 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі прыпынена рэалізацыя праектаў Тасіс
10:43, 05/11/2002

У Беларусі часова прыпыненая рэалізацыя праектаў у рамках праграмы Тасіс. Пра гэта БелаПАН паведаміў выканаўчы дырэктар каардынацыйнага бюро Праграмы Тасіс Эўразьвязу ў Беларусі Леанід Арлоў.

Спэцыяліст адзначыў, што юрыдычнай базай рэалізацыі праграмы Тасіс у Беларусі зьяўляюцца Агульныя правілы – міжнароднае пагадненьне Эўрапейскай камісіі зь беларускім урадам. Згодна правілам, фізычныя і юрыдычныя асобы, якія працуюць у рамках праграмы Тасіс у Беларусі, не абкладаюцца падаткамі й зборамі. Да гэтага моманту, паводле Арлова, гэтыя Агульныя правілы прызнаваліся беларускім бокам і выконваліся оганамі Міністэрства па падатках і зборах. Аднак на дадзены момант, адзначыў ён, у сувязі з удасканаленьнем беларускага закнадаўства новыя заканадаўчыя акты пачалі супярэчыць гэтым міжнародным пагадненьням. Леанід Арлоў, у прыватнасьці, назваў новы закон аб бюджэце, у якім не згадана, што праекты тэхнічнага садзеяньня вызваляюца ад падаткаабкладаньня.
У гэтай сувязі, паведаміў Арлоў, Эўрапейская камісія прыняла рашэньне часова не падпісваць новых кантрактаў з атрымальнікамі тэхнічнага садзеяньня ў рамках новых праектаў. Калі ў бліжэйшы час зь беларускага боку ня будзе станоўчага рашэньня аб падаткавых ільготах у адпаведнасьці з Агульнымі правіламі, тэхнічнае садзеяньне Эўразьвязу Беларусі будзе спыненае.
Як лічыць Леанід Арлоў, найхутчэйшае пераадоленьне гэтай парблемы – у агульных інтарэсах Эўразьвязу й Беларусі. Інакш, паводле ягоных словаў, “беларускі бюджэт не атрымае ніякіх падаткаў і мытных пошлінаў, а краіна не атрымае ніякага тэхнічнага садзеяньня”. “Глыбока памыляюцца тыя, хто наіўна мяркуе, што Эўразьвяз будзе даваць тэхнічнае садзеяньне і плаціць з грантаў мытныя пошліны й падаткі”, - заявіў Леанід Арлоў.
Ён нагадаў, што праграма Тасіс працуе ў Беларусі з 1991 году. За гэты пэрыяд было рэалізавана 195 праектаў на суму 140 мільёнаў эўра.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: