Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 56 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады спяшаюцца разьлічыцца з Расеяй за газ
10:47, 05/11/2002

Прэм’ер-міністар Беларусі Генадзь Навіцкі ў жорсткай форме запатрабаваў ад ураду і кіраўнікоў абласьцей забясьпечыць на 100 адсоткаў разьлікі з Расеяй за газ, а таксама пачаць пагашэньне запазычанасьці. У прыватнасьці, вобласьці да канца году павінны знайсьці магчымасьць і пералічыць у дзяржаўны бюджэт больш за 50 мільярдаў беларускіх рублёў (каля 26,5 мільёнаў даляраў).

Як перадае карэспандэнт РИА "Новости", сытуацыя са скарачэньнем паставак расейскага газу 1 лістапада стала тэмай экстраннай сэлектарнай нарады беларускага ўраду з кіраўнікамі рэгіёнаў.
Генадзь Навіцкі адзначыў, што 4 сутак прадпрыемствы краіны працуюць у надзвычайным рэжыме. “Такой сытуацыі ў нас яшчэ не было”, - сказаў прэм’ер.
Кіраўніцтва краіны прымае “вычарпляльныя” меры, каб нармалізаваць абстаноўку. Ужо пагашаныя цякучыя плацяжы за кастрычнік і за перавышэньне ліміту адбору расейскага газу.
Навіцкі паведаміў, што на дадзеным этапе разглядаецца магчымасьць стоадсоткавай прадаплаты расейскаму боку паставак газу за лістапад і сьнежань.
Нагадаем, што расейскі “Газпром” запатрабаваў ад беларускага боку з 1 лістапада скараціць на 50 адсоткаў адбор паліва з магістральнага газапроваду. Гэтае патрабаваньне было заснаванае на тым, што Беларусь вычарпала ліміт атрыманьня газу на сёлетні год.
У адказ афіцыйны Менск выступіў зь вельмі рэзкай заявай, у якой назваў скарачэньне паставак газу акцыяй “па аказаньні эканамічнага ціску на Рэспубліку Беларусь”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: