Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Лукашэнка на саміце НАТО – гэта Кастра на сэсіі ААН” 10:54, 05/11/2002
У панядзелак стала вядома, што Аляксандар Лукашэнка і яго дэлегацыя падалі дакумэнты для атрыманьня візаў для паездкі ў Прагу ў пэрыяд правядзеньня саміту ААН. Саміт пачне сваю працу 22 лістапада.
Паколькі Беларусь зьяўляецца членам Рады Эўра-Атлянтычнага партнёрства - арганізацыі, якая аб’ядноўвае 46 членаў НАТО і краін-партнёраў альянсу, арганізатары форума ня здолеюць перашкодзіць прыезду кіраўніка Беларусі ў Чэхію. Як падкрэсьлілі прадстаўнікі МЗС Чэхіі, прыезд у Прагу беларускага лідэра, што абвінавачваецца ў аўтарытарных мэтадах кіраваньня й парушэньні правоў чалавека, “можна параўнаць з прыбыцьцём кубінскага лідэра Фідэля Кастра на сэсію ААН у Нью-Ёрку”, паведамляе РБК са спасылкай на Associated Press. Прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма 1 лістапада таксама заявіў пра свой намер прыехаць у Прагу ў часе правядзеньня там саміта НАТО без запрашэньня з боку членаў альянсу. На думку назіральнікаў, адмова ў запрашэньні на саміт зьвязана зь магчымай пастаўкай Украінай ваеннай тэхнікі ў Ірак насуперак рэзалюцыі ААН.