Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Берасьцейскай вобласьці ліквідуюць калгасы 16:06, 05/11/2002
Поўнай ліквідацыі ці рэарганізацыі падлягаюць шэраг гаспадарак Івацэвіцкага раёну (Берасьцейская вобласьць). Шэсьць зь іх будуць рэфармаваныя да канца гэтага году. Лівідацыйная камісія, створаная пры Івацэвіцкім райвыканкаме з мэтай вызначыць жыцьцяздольныя і нежыцьцяздольныя калгасы і саўгасы і вырашыць лёс апошніх, днямі вынесла канчатковы вэрдыкт: толькі сем з 26 гаспадарак раёну маюць станоўчы вынік працы і могуць далей працаваць без рэфармаваньня.
Як паведамляе БелаПАН, шэсьць гаспадарак – “Рассвет”, “Гривденский”, “Искра”, “40 лет Октября”, “Бусяжский”, аграфірма “Беларусь” павінны быць рэфармаваныя да канца 2002 году. За два апошнія месяцы сёлетняга году на базе гэтых гаспадарак павінны быць створаныя сельскагаспадарчыя каапэратывы ці аднаасобавыя пайшчыкі, якія, у сваю чаргу, павінны вырашыць – аб’ядноўвацца ім ці працаваць самастойна. Яшчэ 13 гаспадарак грамадзкага сэктара Івацэвіцкага раёну будуць рэфармаваныя ў наступным годзе. Між тым, старшыня ліквідацыйнай камісіі, намесьнік старшыні Івацэвіцкага райсельгасхарчу В.Зыбайла паведаміла, што вялізныя пазыкі падлягаюць рэфармаваньню гаспадарак прапарцыйна падзеленыя паміж новымі новымі ўладальнікамі ў адпаведнасьці з тым, якая доля маёмасьці дастанецца таму ці іншаму суб’екту гаспадараньня.