Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 56 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вернікі заяўляюць аб ушчамленьні іх правоў і свабод
16:09, 05/11/2002, RR

Грамадзянская ініцыятыва "За свабоднае веравызнаньне" заяўляе, што новы закон аб свабодзе веравызнаньняў і рэлігійных арганізацыях, падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам, ушчамляе канстытуцыйныя правы грамадзян.

31 кастрычніка кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон аб свабодзе веравызнаньняў і рэлігійных арганізацыях, шэраг палажэньняў якога супярэчаць нормам міжнароднага права, дзеючай канстытуцыі Беларусі, а таксама Грамадзянскаму і Жыльлёваму кодэксам краіны, закону аб друку. Пра гэта гаворыцца ў адкрытай заяве грамадзянскай ініцыятывы "За свабоднае веравызнаньне".
Механізм рэалізацыі многіх нормаў новага закона не прапісаны, што дае падставы для суб`ектыўных дзеяньняў чыноўнікаў у справе рэгістрацыі і ацэнкі дзейнасьці рэлігійных грамадаў. Прэамбула закона вызначае, якім канфэсіям надаецца прыярытэтнае права для свайго развіцьця.
"Асаблівую трывогу, - гаворыцца ў заяве Грамадзянскай ініцыятывы "За свабоднае веравызнаньне", - выклікае сытуацыя, у якой аказваюцца групы грамадзян, якія сумесна вызнаюць рэлігію, аднак не жадаюць набываць статус юрыдычнай асобы. Адпаведна нормам новага закона, гэтыя грамадзяне могуць быць прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасьці".
Фактычна закон абавязвае грамадзяніна дэкляраваць сваю рэлігійную прыналежнасьць. Такім чынам, дзяржава " ўстанавіла жорсткі кантроль над духоўным жыцьцём кожнага чалавека."
"Новы закон, - гаворыцца далей у заяве, - сур`ёзна ўскладніў умовы для рэгістрацыі рэлігійных структур і дазволіў органам дзяржаўнай улады прымусова рэгуляваць разьвіцьцё канфэсій".
Ад новага закону, падпісанага Аляксандрам Лукашэнкам, "пацерпіць самая тонкая і недатыкальная сфэра жыцьця грамадзян, што прывядзе да рэлігійнай дэстабілізацыі ў грамадстве".

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: