Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 56 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



НАПАД НА ЛІДЭРА АГП АНАТОЛЯ ЛЯБЕДЗЬКУ
17:13, 05/11/2002

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паўгадзіны таму падвергся нападу невядомых асобаў. Лябедзька знаходзіўся ля амбасады ЗША ў Менску. У гэты момант да яго пад’ехаў аўтамабіль, зь якога выскачылі некалькі чалавек у штацкім. Яны не прад’явілі дакумэнтаў і сілай запіхнулі яго ў машыну і зьвезьлі ў невядомым накірунку. Анатоль Лябедзька пасьпеў патэлефанаваць сваім калегам у штаб-кватэру АГП і паведаміў нумар аўтамабілю – 1663 МН. Праз гадзіну Лябедзьку адпусьцілі. Паводле папярэдняй інфармацыі, Лябедзьку адвезьлі ў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі.

На дадзены час супраць Анатоля Лябедзькі распачатая крымінальная справа. Лідэра АГП падазраваюць у паклёпе адносна прэзыдэнта (арт.367, частка 1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь). Крымінальная справа распачатая ў сувязі з публікацыяй у “Народнай волі” ў лістападзе 2001 году артыкула, у якім Лябедзька абвінавачвае ўрад Лукашэнкі ў пастаўках зброі дзяржавам-ізгоям. Палітыку пагражае да чатырох гадоў турмы. Паводле папярэдняй інфармацыі, адносна гэтых артыкулаў яго і дапытвалі ў КДБ.
Акрамя таго, вядома, што 14 лістапада Лябедзька зьбіраўся ляцець у Вашынгтон, дзе павінен быў прымаць удзел у канфэрэнцыі “Беларусь пасьля Лукашэнкі”, наладжанай “Новай Атлянтычнай ініцыятывай”.
Сёньня а 18.00 у штаб-кватэры АГП адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя, дзе Лябедзька распавядзе пра падрабязнасьці здарэньня.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: