Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
У Беларусі могуць пасадзіць за сувязь з замежнікамі
11:07, 06/11/2002

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі вынес афіцыйнае папярэджаньне лідару Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку “ў сувязі з магчымай здрадай радзіме”. Супрацоўнікі КДБ сьцьвярджаюць, што атрыманыя ў часе апэратыўна-вышукной дзейнасьці матэрыялы “сьведчаць аб магчымых спробах прыцягненьня грамадзяніна Лябедзькі ў супрацьпраўную дзейнасьць, што ў далейшым можа прывесьці да зьдзяйсьненьня ім злачынства, прадугледжанага артыкулам 356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве)”. У выпадку прыцягненьня Лябедзькі да адказнасьці, яму пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі. На думку КДБ пра віну сьведчыць характар канфідэнцыяльных кантактаў лідара АГП з замежнымі грамадзянамі, якія зьяўляюцца выведчыкамі, а таксама зьвесткі аб яго фінансавай залежнасьці ад замежных спонсараў. У тэксьце пратаколу гаворыцца пра тое, дзе, калі і з кім менавіта з замежнікаў Лябедзька кантактаваў. Асабліва адзначаліся яго сустрэчы з былым кіраўніком Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі Гансам-Георгам Вікам, прадстаўнікамі амбасады ЗША, кіраўніком Міжнароднай Лігі правоў чалавека Кэтрын Фіцпатрык.

 ПАЛIТЫКА 

Стивен Миникес: ОБСЕ пора переходить от слов к действию
16:31, 06/11/2002

Посол США при ОБСЕ Стивен Миникес выступил 31 октября перед Постоянным Советом этой организации. Стивен Миникес в очередной раз обратился к теме взаимоотношений Беларуси и ОБСЕ, заявив, что высылка из Беларуси последнего представителя Консультативно-наблюдательной группы ОБСЕ «превращает в пустую пародию декларируемое Беларусью желание сотрудничать с ОБСЕ и демонстрирует презрение к решениям Постоянного Совета». Американский дипломат также заявил, что «в случае, если Беларусь не воспользуется возможностью, предоставленной генеральным секретарем ОБСЕ Яном Кубишем, направленным в Минск председателем ОБСЕ, мы будем настаивать на том, что настала пора конкретных шагов со стороны Председателя, Постоянного Совета и государств-членов». Читайте полный текст выступление посла США при ОБСЕ.

У Дзярждуме адбудуцца слуханьні па праблеме палітычных зьнікненьняў у Беларусі
16:03, 06/11/2002, RR

На аўторкавым паседжаньні Кансультацыйнай рады апазыцыйных палітычных партыяў было заяўлена, што 12 лістапада ў расейскай Дзярждуме адбудуцца парлямэнцкія слуханьні, прысьвечаныя пытаньню беларускіх зьніклых.

Кірыл Свобада: трэба выказаць салідарнасьць з тымі, хто змагаецца за дэмакратыю
16:01, 06/11/2002, http://www.ceskenoviny.cz

Чэскі міністар замежных справаў Кірыл Свобада ня выключае верагоднасьці, што сёньня ўлады Чэхіі адмовяцца выдаць візу Аляксандру Лукашэнку для ягонага ўдзелу ў праскім саміце НАТО. Свобада паведаміў “Чэскаму розгаласу” (дзяржаўная радыёстанцыя), што міністры хочуць праверыць інфармацыю аб тым, што ў Беларусі, пры выхадзе з амбасады ЗША ў Менску, быў затрыманы апазыцыйны лідар Анатоль Лябедзька. КДБ інфармавала, што яго могуць абвінаваціць у здрадзе дзяржаве.“Лічым, што трэба выказаць адпаведную салідарнасьць з тымі, хто змагаецца за правы чалавека й дэмакратыю. Такім чынам, можна адмовіць у выдачы візы й кіраўніку дзяржавы”, - заявіў шэф чэскай дыпляматыі.

Лукашэнка патрабуе ад Расеі 500 мільёнаў даляраў
15:58, 06/11/2002

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад ураду краіны выставіць рахунак Расеі на 500 млн.даляраў ЗША. Паводле ягоных словаў, гэта – тыя страты, якія панёс беларускі бок у выніку неўрэгуляванасьці стасункаў пры спагнаньні ўскосных падаткаў.

«Ночной кошмар» Вацлава Гавела
15:56, 06/11/2002, Наталья Судленкова, «БДГ»

21–22 ноября 2002 года в Праге будет проходить саммит НАТО, участие в котором примут руководители 46 государств—членов альянса и участников программы «Партнерство ради мира». В том числе и Беларуси. Столица Чехии в определенном смысле слова играет символическую роль в истории альянса. Одним из ключевых в создании НАТО моментов стало вторжение советских войск в Прагу в 1968 году. В 1991 году именно в этом городе де-юре прекратил свое существование Варшавский Договор.

Гарадзенская міліцыя “дасьледавала” інтэрнэт-вэрсію “Пагоні”
15:54, 06/11/2002

5 лістапада Ленінскі РАУ Горадні завяршыў службовае расьсьледаваньне па факту разьмяшчэньня ў інтэрнэце сайту газэты «Пагоня». Пра гэта паведаміў супрацоўнік аддзелу аховы правапарадку Ленінскага РАУС старэйшы лейтынант Віталь Стасюкевіч.

Ізаляваны Чыгір
15:53, 06/11/2002, Аляксандар Барнатовіч, “БДГ”

У пятніцу 1 лістапада Менскі гарадзкі суд у касацыйнай вытворчасьці разгедзіў скаргу былога прэм’ер-міністра Беларусі Міхала Чыгіра, які 23 ліпеня сёлетняга году быў прызнаны віноўным ва ўхаваньні падаткаў і нядбайнасьці. Як і чакала абарона падсуднага, яго скарга незадаволеныя, а вырак суда Фрунзенскага раёну сталіцы – бяз зьменаў.

Лукашэнка абвінаваціў Крэмль ва ўціску на Беларусь
13:44, 06/11/2002

Аляксандар Лукашэнка назваў “политическим шагом Кремля” рашэньне ААТ “Газпром” аб 50-адсоткавым скарачэньні паставак прыроднага газу ў рэспубліку. Пра гэта ён заявіў на нарадзе ў сераду ва ўрадзе па пытаньнях забесьпячэньня Беларусі энэргарэсурсамі. “В последнее время давление на Беларусь осуществлялось неимоверное, в том числе и на меня: если не отдашь в собственность, разговор будет иной. И потребовали немедленно приватизировать "Белтрансгаз" и акции передать "Газпрому”, - сказаў Лукашэнка. - У меня нет личной собственности в Беларуси, это общенародная собственность, обеспечивающая национальную безопасность и мало-мальские условия существования страны. Поэтому приватизироваться объекты государственной собственности будут в соответствии с белорусским законодательством".

Апазыцыйным камуністам забаранілі акцыю 7 лістапада
13:43, 06/11/2002

Менскі гарвыканкам ня даў дазволу прадстаўнікам Партыі камуністаў Беларускай прайсьці 7 лістапада ад Кастрычніцкай плошчы да сталічнага парка імя Горкага. У парку апазыцыйныя ўладзе камуністы плянавалі правесьці традыцыйны сьвяточны мітынг.

Пагаршаецца псыхалягічнае здароўе прафэсара Бандажэўскага
13:41, 06/11/2002

Сваякі прафэсара Юры Бандажэўскага, асуджанага да 8 гадоў пазбаўленьня волі за атрыманьне хабару, 4 лістапада мелі магчымасьць сустрэцца зь ім у калёніі ўзмоцненага рэжыму ў Менску, дзе ён адбывае пакараньне.

Лукашэнка прыгразіў Батуры крымінальнай справай
13:40, 06/11/2002

Аляксандар Лукашэнка 5 лістапада прыняў з дакладам старшыню Камітэту дзяржаўнага кантролю Анатоля Тозіка. Кіраўнік дзяржавы выказаў незадаволенасьць ходам і якасьцю будаўніча-мантажных прац у раённым шпіталі Касьцюковічаў. Аляксандар Лукашэнка выказаў заўвагі ў адрас Камітэту дзяржкантролю і падкрэсьліў, што пэрсанальную адказнасьць за захаваньне тэрмінаў і якасьці будуць несьці губэрнатар Магілёўскай вобласьці Барыс Батура, міністар архітэктуры й будаўніцтва Генадзь Курачкін, намесьнік прэм’ер-міністра, які курыруе будаўніцтва. Усе недахопы павінны быць ліквідаваныя за кошт віноўных: ніводнага дадатковага рубля ў гэтых мэтах выдавацца ня будзе. У супрацьлеглым выпадку адносна адказных асоб Камітэтам дзяржаўнага кантролю могуць быць распачатыя крымінальныя справы.

Выканаўчая і заканадаўчая ўлада ЗША перайшла пад кантроль рэспубліканцаў
11:42, 06/11/2002, Lenta.ru

Рэспубліканская партыя атрымала большасьць месцаў у Сэнаце ЗША, згодна прамежкавых выбараў, якія праходзяць у ЗША. Такім чынам, увесь кангрэс апынуўся пад кантролем партыі Джорджа Буша.

Лукашэнку могуць не пусьціць у Чэхію
11:04, 06/11/2002

Урад Чэхіі на чарговым паседжаньні ў сераду асобна будзе разглядаць пытаньне аб выдачы ўязной візы Аляксандру Лукашэнку. Пра гэта карэспандэнту РИА "Новости" паведаміў прэсавы сакратар МЗС Чэхіі Карэл Барувка.

Украіну абвінавачваюць у продажы зброі Іраку
10:59, 06/11/2002, “The Financial Times”

Згодна паведамленьню аднаго афіцыйнага прадстаўніка ЗША, учора Злучаныя Штаты й Вялікабрытанія ў пісьмовай форме праінфармавалі Ўкраіну, што, паводле іх ацэнак, украінскія ўлады ня здолелі прадставіць пераканаўчых доказаў сваёй недатычнасьці да продажу Іраку ваенных радыёлякацыйных станцыяў (РЛС).

АБСЭ мае намер працягваць працу ў Беларусі на сталай аснове
10:55, 06/11/2002

Старшыня Сталай рады Арганізацыі па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ), сталы прадстаўнік Партугаліі пры АБСЭ пасол Франсіска Сэйхас да Кошта заявіў у аўторак у Вене пра тое, што АБСЭ мае намер працягваць сваю дзейнасьць у Беларусі на сталай аснове.

Барыс Нямцоў: месца Лукашэнкі – у інстытуце Сэрбскага
10:54, 06/11/2002

Лідар Фракцыі “Саюз правых сілаў” Дзяржаўнай Думы Расеі Барыс Нямцоў хоча судзіцца з Аляксандрам Лукашэнкам – за тое, што 23 кастрычніка Нямцова й Хакамаду дэпартавалі зь Беларусі. Лідар СПС ня можа патлумачыць гэты ўчынак Лукашэнкі, бо, паводле ягоных словаў, расейскія правыя выступаюць за саюз Расеі й Беларусі. Як перадае карэспандэнт “Росбалта”, Нямцоў назваў Лукашэнку чалавекам “вераломным, цынічным і хворым, месца якому – у інстытуце Сэрбскага”.

Сярод пацярпелых у аўтааварыі пад Санкт-Пецярбургам маглі быць беларусы
10:50, 06/11/2002

Пад Санкт-Пецярбургам вечарам 4 лістапада адбылася буйная аўтааварыя. Паводле папярэдніх дадзеных расейскіх праваахоўчых органаў, сярод ахвяраў ДТЗ маглі быць грамадзяне Беларусі. Аднак, як паведамілі БЕЛТА ў беларускай амбасадзе ў Расеі, пакуль няма дакладнай інфармацыі аб пацярпелых беларусах. На дадзены момант асобы пацярпелых у ДТЗ яшчэ ўдакладняюцца.

И это моральная ясность?
10:48, 06/11/2002, Фарид Закариа, "The Washington Post"

Вознесем хвалу господу за моральную ясность. Черно-белая картинка войны с террором, которую рисует президент США Джордж Буш-младший (George W. Bush), очевидно, придает смысл сложной борьбе России с чеченцами. Вслед за захватом заложников в московском театре Белый дом предложил президенту России Владимиру Путину искреннюю поддержку, несмотря на сообщения о жесткой российской операции, которая была проведена почти без всякого уважения к жизни как заложников, так и террористов. (Последних застрелили, несмотря на то, что они были без сознания.) Но это все понятно. Ведь Россия, что ни говори, ведет борьбу с терроризмом.

МУС Украіны: Зьніклы дырэктар інфармагенцтва выехаў у Беларусь
10:46, 06/11/2002, Корреспондент.net

Начальнік дэпартамэнту крымінальнага вышуку Міністэрства ўнутраных справаў Уладзімер Еўдакімаў паведаміў у пятніцу 1 лістапада на прэсавай канфэрэнцыі, што зьніклы на мінулым тыдні дырэктар інфармацыйнага агенцтва Українські Новини Міхаіл Каламіец выехаў у Беларусь.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Беларусь вводит жесткую экономию энергоресурсов
15:52, 06/11/2002, Reuters


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Зацьверджаныя новыя мінімальныя спажывецкія бюджэты
13:37, 06/11/2002

Пастановай Міністэрства працы й сацыяльнай абароны зацьверджаныя мінімальныя спажывецкія бюджэты для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва ў коштах верасьня 2002г. Сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям’і з 4 чалавек склаў 134503 руб. і вырас у параўнаньні з вызначаным у коштах чэрвеня с.г. на 1,4%.

Уладзімер Сашурын дыскваліфікаваны на 15 месяцаў
10:41, 06/11/2002, newsru.com

Рашэньнем дысцыплінарнага камітэту Міжнароднага саюзу біятляністаў (IBU), адзін з вядомых біятляністаў Беларусі, экс-чэмпіён сьвету Вадзім Сашурын быў дыскваліфікаваны на 15 месяцаў за прымяненьне забароненага прэпарату – нандралёну. Акрамя таго, лыжніку давядзецца ўдзельнічаць у антыдопінгавай кампаніі ў рамках праграмы IBU па барацьбе з забароненымі сродкамі, і наогул “актыўна ўдзельнічаць у барацьбе з допінгам”.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: