Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Уладзімер Сашурын дыскваліфікаваны на 15 месяцаў 10:41, 06/11/2002, newsru.com
Рашэньнем дысцыплінарнага камітэту Міжнароднага саюзу біятляністаў (IBU), адзін з вядомых біятляністаў Беларусі, экс-чэмпіён сьвету Вадзім Сашурын быў дыскваліфікаваны на 15 месяцаў за прымяненьне забароненага прэпарату – нандралёну. Акрамя таго, лыжніку давядзецца ўдзельнічаць у антыдопінгавай кампаніі ў рамках праграмы IBU па барацьбе з забароненымі сродкамі, і наогул “актыўна ўдзельнічаць у барацьбе з допінгам”.
Зрэшты, тэрмін дыскваліфікацыі можа быць падоўжаны. Гэта адбудзецца ў тым выпадку, калі цягам году Сашурын не дасьць Выканкаму пераканаўчых доказаў ненаўмыснага прыёму нандралону. Тады тэрмін дыскваліфікацыі будзе падоўжаны да двух гадоў. Акрамя таго, за 12 месяцаў спартовец абавязаны “кампэнсаваць урон, нанесены спартовай супольнасьці”. Нагадем, што Міжнародны саюз біятланістаў 28 кастрычніка аб’явіў, што ў пробах на допінг, узятых у Сашурына 13 верасьня падчас трэніровачных збораў у аўстрыйскім Рамзаў, выяўлены нандралён. Аналіз першай прабіркі паказаў наяўнасьць забароненага рэчыва, і па просьбе спартоўца была адчынена другая прабірка. Вынік быў тым самым, пра што 28 кастрычніка аб’явіў IBU. 32-гадовы Сашурын не зьбіраецца ставіць крыж на спартовай кар’еры, і будзе самастойна трэніравацца, праз пэўны тэрмін ізноў вернецца на лыжню. На скліканай па просьбе спартоўца 31 кастрычніка ў Менску прэсавай канфэрэнцыі, Вадзім усю віну за домпінгавы скандал узяў на сябе. Ён патлумачыў, што яго даўно мучае траўма пляча. Акрамя таго, дактары вызначылі артрыт і сьцісканьне плячавога суставу. У мінулы алімпійскі сэзон, калі фізычныя нагрузкі былі максымальнымі, традыцыйныя мэтады лячэньня не прынесьлі вялікага эфэкту. Вясной стан здароўя Вадзіма пагоршыўся. Паводле ягоных словаў, параіцца не было з кім. Пасьля Алімпіяды, на якой беларускія біятланісты выступілі няўдала, быў звольнены асабісты трэнер спартоўца, які пераключыўся на працу з футбалістамі. Тады Вадзім Сашурын, на свой страх і рызыку, вырашыў зьвярнуцца да спэцыялістаў нетрадыцыйнай мэдыцыны з Санкт-Пецярбургу. Яны правялі курс лячэньня, у тым ліку зрабілі тры ўколы і паведамілі, што прэпарат выводзіцца з арганізму праз месяц. Аднак насамрэч тэрмін вывядзеньня лекаў 6-9 месяцаў.