Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



МУС Украіны: Зьніклы дырэктар інфармагенцтва выехаў у Беларусь
10:46, 06/11/2002, Корреспондент.net

Начальнік дэпартамэнту крымінальнага вышуку Міністэрства ўнутраных справаў Уладзімер Еўдакімаў паведаміў у пятніцу 1 лістапада на прэсавай канфэрэнцыі, што зьніклы на мінулым тыдні дырэктар інфармацыйнага агенцтва Українські Новини Міхаіл Каламіец выехаў у Беларусь.

Уладзімер Еўдакімаў паведаміў, што паводле дадзеных, атрыманых ад апэратара мабільнай сувязі, паслугамі якога карыстаўся Міхаіл Каламіец, ён выехаў у Беларусь у аўторак, 22 кастрычніка, і 23-га перасёк мяжу.
Паводле дадзеных міліцыі, Каліміец ехаў цягніком “Кіеў-Менск”, дзе яго пазнала правадніца.
“Яго паводзіны не падаваліся дзіўнымі”, - адзначыў Еўдакімаў.
Перамяшчэньне Міхаіла Каламійца пасьля яго прыбыцьця ў Менск, Беларусь, 23 кастрычніка міліцыя пакуль не ўстанавіла.
“З сумкай ён накіраваўся ў невядомым накірунку”, - сказаў Уладзімер Еўдакімаў.
Паводле словаў начальніка крымінальнага вышука, міліцыя высьветліла, што ў дзень ад’езду 22 кастрычніка Каламіец патэлефанаваў сваёй дамработніцы і сказаў, што ён накіроўваецца ў камандзіроўку, і 23-га яна не павінна прыходзіць прыбіраць. Акрамя таго, у пэрыяд з 23 па 28 кастрычніка Каламіец тэлефанаваў сваёй знаёмай Любові Рубан і тлумачыў свой ад’езд цяжкім псыхалягічным станам.
“Казаў, што яго жыцьцё ня мае працягу”, - сказаў Уладзімер Еўдакімаў.
У панядзелак 28 кастрычніка Міхаіл Каламіец даў зразумець сваёй знаёмай, што мае намер скончыць жыцьцё самагубствам, а таксама са словамі разьвітаньня патэлефанаваў маці і пакінуў паведамленьне на аўтаадказчыку тэлефона шэф-карэспандэнта агенцтва Ягора Собалева.
“З таго часу званкоў і паведамленьняў ад Каламійца не паступала”, - паведаміў Еўдакімаў.
Ён таксама заявіў, што 29 кастрычніка міліцыя праз Інтэрпол зьвярнулася да ўсіх краін СНД і суседніх дзяржаваў з просьбай аказаць дапамогу ў пошуках Міхаіла Каламійца, а міністар унутраных справаў Юры Сьмірноў накіраваў адпаведную тэлеграму міністрам унутраных справаў Беларусі й Расеі.
Паводле словаў Еўдакімава, зараз сьледзтва ня можа патлумачыць прычыны такіх паводзінаў дырэктара інфармагенцтва. Уладзімер Еўдакімаў таксама выказаў думку, што заява аб самазабойстве можа быць зьвязана з тым, што Каламіец ня бачыў будучыню ў сваіх адносінах зь Любоўю Рубан, аднак адзначыў, што, паводле ейных словаў, сваркі паміж імі не было.
Еўдакімаў выказаў неразуменьне адносна таго факта, што, рыхтуючыся да самазабойства, Каламіец паехаў у іншую краіну, а таксама тэлефанаваў сваім знаёмым.
“Так з жыцьця не ідуць”, - заявіў начальнік крымінальнага вышуку.
Ён таксама паведаміў, што ў часе агляду кватэры міліцыя не знайшла ніякіх прызнакаў крадзяжу ці іншых супрацьпраўных дзеяньняў адносна Міхаіла Каламійца, а таксама няма інфармацыі аб пагрозах у яго адрас.
Як паведамляў Корреспондент.net, журналісты інфармагенцтва "Українські Новини" зьвярнуліся да праваахоўчых органаў з просьбай прыкласьці ўсе намаганьні для як мага хутчэйшага расьсьледаваньня зьнікненьня дырэктара агенцтва Міхаіла Каламійца.
Як гаворыцца ў заяве журналістаў, з панядзелка, 21 кастрычніка, дырэктар інфармацыйнага агенцтва Українські Новини Міхаіл Каламіец без тлумачэньняў і папярэджаньняў спыніў кіраваць справамі агенцтва. Міхаіл Каламіец не зьяўляўся дома, яго блізкія й сябры нічога ня ведаюць пра яго месцазнаходжаньне і пра прычыны зьнікненьня.
"Українські Новини" таксама просяць усіх, хто здольны даць любую карысную інфармацыю для высьвятленьня сытуацыі, зьвязацца з агенцтвам: кантактная асоба для атрыманьня інфармацыі – Самойлава Аліна. Тэлефоны: працоўны - 495-29-60, мабільны - 8-050-358-72-37. E-mail: alsam@ukranews.com.
Каламіец Міхаіл Пятровіч, 44 гады, жанаты. Мае сына. Працуе ў інфармацыйным бізнэсе з 1991 году. Вызнае стандарты незалежнай журналістыкі, арыентаваны на стварэньне прыбытковай кампаніі, якая ня мае патрэбы ў фінансавай і адміністратыўнай падтрымкі звонку.
Стварыў інфармацыйнае агенцтва "Українські Новини" ў 1997 годзе на базе эканамічнай рэдакцыі "Укрінфарм-Бізнэс-Навіны". У 2002 годзе агенцтва прыняла рашэньне аб унівэрсалізацыі, у прыватнасьці, пачатку выпуска палітычных навінаў з мэтай заваяваньня пазыцыі лідара на рынку. У гэты ж пэрыяд акцыянэрам "Українських Новин" стала Агенцтва гуманітарных тэхналёгіяў (АГТ).
Зараз АГТ разам з Міхаілам Каламійцам маюць роўныя 50-адсоткавыя долі акцыяў агенцтва.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: