Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



АБСЭ мае намер працягваць працу ў Беларусі на сталай аснове
10:55, 06/11/2002

Старшыня Сталай рады Арганізацыі па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ), сталы прадстаўнік Партугаліі пры АБСЭ пасол Франсіска Сэйхас да Кошта заявіў у аўторак у Вене пра тое, што АБСЭ мае намер працягваць сваю дзейнасьць у Беларусі на сталай аснове.

Як перадае карэспандэнт РИА "Новости", на паседжаньні Сталай рады Франсіска Сэхас да Кошта сказаў, што АБСЭ “пакажа гібкасьць у гэтым пытаньні з тым, каб дабіцца падаўжэньня мандата на ажыцьцяўленьне дзейнасьці групы дарадцаў і маніторынгу АБСЭ ў Беларусі”. “Будучы склад місіі АБСЭ ў гэтай краіне павінен будзе мець магчымасьць ажыцьцяўляць маніторынг і дакладваць у сакратарыят АБСЭ аб разьвіцьці сытуацыі ў Беларусі, уключна з аспэктамі захаваньня правоў чалавека”, - сказаў ён.
Як адзначыў старшыня Пострады, АБСЭ гатовая ў любы момант пачаць перамовы зь беларускімі ўладамі адносна дзейнасьці Групы дарадцаў і маніторынгу.
У канцы кастрычніка апошні супрацоўнік Місіі АБСЭ ў Беларусі пакінуў Менск у сувязі з тым, што ўлады адмовіліся падоўжыць візу на знаходжаньне ў краіне на той падставе, што супрацоўнікі арганізацыі нібыта падтрымліваюць апазыцыю.
Дзейнасьць АБСЭ ў Беларусі цяпер практычна спыненая.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: