Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнку могуць не пусьціць у Чэхію
11:04, 06/11/2002

Урад Чэхіі на чарговым паседжаньні ў сераду асобна будзе разглядаць пытаньне аб выдачы ўязной візы Аляксандру Лукашэнку. Пра гэта карэспандэнту РИА "Новости" паведаміў прэсавы сакратар МЗС Чэхіі Карэл Барувка.

“Просьба Аляксандра Лукашэнкі будзе разглядацца на паседжаньні габінэту міністраў зь ініцыятывы прэм’ер-міністра Чэхіі Ўладзімера Шпідлы”, - патлумачыў Барувка. Зь ягоных словаў, кіраўнік Беларусі зьбіраецца асабіста прыбыць у Прагу падчас правядзеньня саміту НАТО ў канцы лістапада сёлетняга году.
Бліжэйшае паседжаньне ўраду Чэхіі адбудзецца ў сераду, 6 лістапада. Пакуль невядома, ці будзе просьба беларускага прэзыдэнта разглядацца менавіта 6 лістапада ці праз тыдзень – на наступным паседжаньні габінэту міністраў Чэхіі. “Дадзенае пытаньне ўжо ў кампэтэнцыі ўраду”, - дадаў Барувка.
У панядзелак, 4 лістапада, афіцыйны прадстаўнік чэскага замежнапалітычнага ведамства ў інтэрвію РИА "Новости" адзначыў, што “цяжка ўявіць, каб кіраўнік Беларусі не атрымаў уязную візу”. Аднак, адзначыў Барувка, “нечаканых лідараў” на саміце НАТО могуць прыняць дастаткова холадна. Напрыклад, палітыкі ў часе выступу такога лідара могуць устаць і дэманстратыўна выйсьці з залі, патлумачыў прэсавы сакратар МЗС Чэхіі.
У адпаведнасьці з чэскім заканадаўствам, Аляксандру Лукашэнку неабходна ўязная віза, нягледзячы на тое, што кіраўнік Беларусі мае дыпляматычны пашпарт, дадаў Барувка. Сустрэча лідараў-краін Паўночнаатлянтычнага альянсу пройдзе ў Празе 21-22 лістапада сёлетняга году. Чакаецца, што ў гэтыя дні ў сталіцу Чэхіі прыедуць 46 прэзыдэнтаў, прэм’ер-міністраў, міністраў замежных справаў і абароны. Акрамя 19 дзяржаваў-членаў альянсу, на сустрэчы будуць прадстаўленыя дзяржавы-кандыдаты на ўступленьне ў НАТО, а таксама краіны-удзельніцы праграмы НАТО “Партнёрства ў імя міру”. Беларусь таксама ўдзельнічае ў гэтай праграме альянсу.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: