Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі могуць пасадзіць за сувязь з замежнікамі
11:07, 06/11/2002

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі вынес афіцыйнае папярэджаньне лідару Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку “ў сувязі з магчымай здрадай радзіме”. Супрацоўнікі КДБ сьцьвярджаюць, што атрыманыя ў часе апэратыўна-вышукной дзейнасьці матэрыялы “сьведчаць аб магчымых спробах прыцягненьня грамадзяніна Лябедзькі ў супрацьпраўную дзейнасьць, што ў далейшым можа прывесьці да зьдзяйсьненьня ім злачынства, прадугледжанага артыкулам 356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве)”. У выпадку прыцягненьня Лябедзькі да адказнасьці, яму пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі. На думку КДБ пра віну сьведчыць характар канфідэнцыяльных кантактаў лідара АГП з замежнымі грамадзянамі, якія зьяўляюцца выведчыкамі, а таксама зьвесткі аб яго фінансавай залежнасьці ад замежных спонсараў. У тэксьце пратаколу гаворыцца пра тое, дзе, калі і з кім менавіта з замежнікаў Лябедзька кантактаваў. Асабліва адзначаліся яго сустрэчы з былым кіраўніком Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі Гансам-Георгам Вікам, прадстаўнікамі амбасады ЗША, кіраўніком Міжнароднай Лігі правоў чалавека Кэтрын Фіцпатрык.

Лідара АГП схапілі супрацоўнікі спэцслужбаў у камуфляжы і ў масках у аўторак у 16.30 на выхадзе з амбасады ЗША. Яны адмовіліся прадставіцца і паказаць свае дакумэнты. Анатоля Лябедзьку даставілі ў будынак КДБ на вуліцы Камсамольскай. Капітан КДБ Чупахін азнаёміў лідара АГП з пратаколам афіцыйнага папярэджаньня. Гвалтоўны захоп яго невядомымі А.Лябедзька характарызаваў як “злачынства” і адзначыў, што калі б органы КДБ даслалі яму позву, то ён, як законапаслухмяны грамадзянін, зьявіўся б па згаданай адрэсе. Аднак супрацоўнікі спэцслужб дзейнічалі інакш, відавочна разьлічваючы аказаць на палітыка псыхалягічны эфэкт. “І сапраўды, - распавёў журналістам лідар АГП, - спачатку я падумаў, што са мной адбылося тое самае, што і з Юры Захаранкам і Віктарам Ганчаром. Супакоіўся тоькі тады, калі ўбачыў, што мяне падвозяць да КДБ”. Само знаходжаньне А.Лябедзькі ў памяшканьні Камітэту дзяржбясьпекі цягнулася нядоўга. Як паведамляе прэсавая служба АГП, супрацоўнік гэтага ведамства, які прадставіўся капітанам Чупахіным, прад’явіў палітыку раней апячатаны “Пратакол абвяшчэньня афіцыйнага папярэджаньня”. Усё што адбывалася здымалася на відэастужку. Лябедзька ў рэзкай форме выказаў пратэст адносна “бандыцкага” характару свайго затрыманьня і адмовіўся штосьці падпісваць без прысутнасьці свайго адваката.
У пратаколе ў тры аркушы паведамлялася, што “... грамадзяніну А.В.Лябедзьку паведамляецца пра тое, што ён выкліканы ў органы дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь у сувязі з атрыманымі падчас апэратыўна-вышукной дзейнасьці матэрыяламі пра характар яго канфідэнцыяльных кантактаў з замежнымі грамадзянамі, якія зьяўляюцца выведчыкамі ці падазраванымі ў датычнасьці да замежных спэцслужбаў, а таксама дадзенымі аб яго фінансавай залежнасьці ад заходніх спонсараў, што сьведчыць аб магчымых спробах уцягваньня яго ў супрацьпраўную дзейнасьць, і надалей можа прывесьці да зьдзяйсьненьня ім злачынства, прадугледжанага арт.356 (Здрада дзяржаве) Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь”.
Далей у тэксьце пратаколу гаворыца аб тым, дзе, калі і з кім менавіта з замежнікаў Лябедзька кантактаваў, колькі разоў за апошні год наведваў амбасаду ЗША і г.д. Асабліва адзначаліся ягоныя сустрэчы з былым кіраўніком Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі Гансам-Георгам Вікам. Лябедзьку інкрымініравалася таксама тое, што ён “...рэгулярна атрымоўвае ў амбасадзе ЗША, а таксама ад іншых замежных прадстаўнікоў за сваю дзейнасьць замежную валюту, а таксама фінансавыя сродкі на ажыцьцяўленьне рабочых і прыватных паездак за мяжу”.
У якасьці дакладнага, з пункту погляду КДБ, доказу гэтай тэзы, аўтары пратаколу спасылаюцца на заяву старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” М.Статкевіча ў апублікаваным 31.08.2001 на Інтэрнэт-сайце kompromat.net артыкуле “Грантасосы”: нібыта А.Лябедзька штомесяц атрымоўвае ў амэрыканскай амбасадзе да 1500 даляраў “на асабістыя патрэбы”, і сам гэтага не абвяргае.
Пасьля азнаямленьня з пратаколам Лябедзька задаў капітану Чупахіну пытаньне: а ці санкцыянавала пракуратура за ім сталую сьлежку? На што быў дзіўны для супрацоўніка праваахоўчай структуры адказ: “Будзем спадзявацца, што так”.
Выступаючы перад журналістамі, а таксама прысутнымі замежнымі дыпляматамі, лідар АГП ня мог схаваць свайго зьдзіўленьня: “Аказваецца, забароненыя кантакты кіраўніка палітычнай партыі з афіцыйным кіраўніком місіі КНГ АБСЭ, які быў прыняты ўрадам гэтай краіны; таксама забароненыя кантакты з прадстаўнікамі амбасады, якія легальна працуюць у Рэспубліцы Беларусь”.
Анатоль Лябедзька лічыць уручаны яму пры такіх злашчасных абставінах дакумэнт “цалкам непрафэсійным”. Усё гэта, як ён сказаў, вынік незадаволенасьці ўладаў дзейнасьцю АГП: “Мы ўсё ж такі прадстаўляем сабой нейкую рэальную пагрозу беларускаму рэжыму. Папярэджаньне КДБ – зьвяно таго самага ланцугу, што і два звароты Міністэрства юстыцыі ў пракуратуру аб распачынаньні крымінальных справаў супраць АГП, распачынаньне супраць мяне асабіста крымінальнай справы з-за інфармацыі аб продажы зброі, якая прайшла ў газэце “Народная воля”. Калі супакоіцца і разглядаць здарэньне без эмоцыяў, то я лічу, што ўлада проста не кантралюе сытуацыю. Яна разгубленая і не прыдумала нічога лепшага, акрамя як выкарыстоўваць прыёмы яшчэ савецкіх часоў”.
“У любым выпадку жыцьцё працягваецца, - сказаў напрыканцы прэсавай канфэрэнцыі Анатоль Лябедзька. – Калі гэта быў псыхалягічны ціск на мяне і маіх калег, то ён цалкам неэфэктыўны і не прывядзе ні да якага выніка. Лічу, што за ўсім гэтым стаіць асабіста Аляксандар Лукашэнка, бо гэта відаць па паводзінах супрацоўнікаў КДБ, якія разумеюць, што ўся гэтая бязглуздасьць знаходзіцца за межамі прававых рамак. Адзін з гэбістаў пасьля нават павыбачаўся і спаслаўся на тое, што людзі яны маленькія і вымушаныя выконваць загады”.
А.Лябедзька ня выключыў магчымасьці свайго звароту ў пракуратуру і ў суд. Каб атрымаць поўную інфармацыю і тлумачэньні адносна адпаведнасьці закону дзеяньняў супрацоўнікаў КДБ закону.










напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: