Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка прыгразіў Батуры крымінальнай справай
13:40, 06/11/2002

Аляксандар Лукашэнка 5 лістапада прыняў з дакладам старшыню Камітэту дзяржаўнага кантролю Анатоля Тозіка. Кіраўнік дзяржавы выказаў незадаволенасьць ходам і якасьцю будаўніча-мантажных прац у раённым шпіталі Касьцюковічаў. Аляксандар Лукашэнка выказаў заўвагі ў адрас Камітэту дзяржкантролю і падкрэсьліў, што пэрсанальную адказнасьць за захаваньне тэрмінаў і якасьці будуць несьці губэрнатар Магілёўскай вобласьці Барыс Батура, міністар архітэктуры й будаўніцтва Генадзь Курачкін, намесьнік прэм’ер-міністра, які курыруе будаўніцтва. Усе недахопы павінны быць ліквідаваныя за кошт віноўных: ніводнага дадатковага рубля ў гэтых мэтах выдавацца ня будзе. У супрацьлеглым выпадку адносна адказных асоб Камітэтам дзяржаўнага кантролю могуць быць распачатыя крымінальныя справы.

Анатоль Тозік таксама даклаў аб выніках праверкі эфэктыўнасьці выкарыстаньня матэрыяльных дзяржаўных рэсурсаў і бюджэтных сродкаў у розных сфэрах народнай гаспадаркі. Камітэтам выяўленыя жахлівыя факты налічэньня нічым не абгрунтаваных памераў заробкаў кіраўнікам арганізацыяў, якія цалкам фінансуюцца або датуюцца зь бюджэту. У бліжэйшы час Камітэт дзяржаўнага кантролю комплексна дасьледуе гэтую праблему і ўнясе адпаведныя прапановы Лукашэнке.
Падчас сустрэчы разглядаліся таксама папярэднія вынікі працы дзяржаўнай камісіі па расьсьледаваньні злоўжываньняў у цэлюлозава-папяровай прамысловасьці. Камісія распачала й расьсьледуе больш за 10 крымінальных справаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: