Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пагаршаецца псыхалягічнае здароўе прафэсара Бандажэўскага
13:41, 06/11/2002

Сваякі прафэсара Юры Бандажэўскага, асуджанага да 8 гадоў пазбаўленьня волі за атрыманьне хабару, 4 лістапада мелі магчымасьць сустрэцца зь ім у калёніі ўзмоцненага рэжыму ў Менску, дзе ён адбывае пакараньне.

Як паведаміла ў інтэрвію БелаПАН жонка асуджанага Галіна Бандажэўская на доўгачасовым спатканьні былі маці і двое дзяцей прафэсара. “Мяне больш за ўсё апошнім часам хвалюе здароўе мужа, - сказала Г.Бандажэўская. – Апошнія часам ён зьмяніўся, выглядаў вельмі прыгнечаным і ва ўсім расчараваным. Ён кажа, што ня можа працаваць, бо ня мае навуковай інфармацыі, губляе навуковую кваліфікацыю. Гэтая ізаляцыя ў першую чаргу ўплывае на яго псыхалягічны стан. Ён ня верыць у магчымасьць свайго вызваленьня, скардзіцца на адсутнасьць сна, боль сэрца, страту апетыту”.Са словаў Г.Бандажэўскай, у адрас кіраўніцтва Беларусі, прэзыдэнта трапляе шмат зваротаў міжнароднай грамадзкасьці з просьбамі даць магчымасьць прафэсару працаваць і вызваліць яго ад такога жорсткага пакараньня. Апошнім часам да А.Лукашэнкі зьвярнуліся шэраг ляўрэатаў Нобелеўскай прэміі, прадстаўнікі “Міжнароднай амністыі” і іншых праваабарончых арганізацыяў. Ю.Бандажэўскі гатовы паехаць на вольнае пасяленьне ў радыяктыўна забруджаную зону, паведаміла яго жонка. Скарга на вырак па справе Ю.Бандажэўскага прынятая да разгляду Камітэтам па правох чалавека ААН. У той самы час, паводле словаў жонкі прафэсара, прадстаўнікі беларускіх уладаў намякаюць ёй і мужу, што для яго памілаваньня неабходна прызнаньне віны. Аднак Ю.Бандажэўскі віноўным сябе ня лічыць.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: