Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Апазыцыйным камуністам забаранілі акцыю 7 лістапада 13:43, 06/11/2002
Менскі гарвыканкам ня даў дазволу прадстаўнікам Партыі камуністаў Беларускай прайсьці 7 лістапада ад Кастрычніцкай плошчы да сталічнага парка імя Горкага. У парку апазыцыйныя ўладзе камуністы плянавалі правесьці традыцыйны сьвяточны мітынг.
Нягледзячы на забарону Менгарвыканкаму, Партыя камуністаў Беларуская мае намер правесьці акцыю па зьмененым маршруце. Збор удзельнікаў дэманстрацыі пройдзе з 10.30 да 11.00 на пляцоўцы каля Акадэміі навук, з 11.00 да 12.00 камуністы плянуюць прайсьці калёнай у 5 тысяч чалавек да Парка дружбы народаў, дзе павінен прайсьці мітынг.