Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Дзярждуме адбудуцца слуханьні па праблеме палітычных зьнікненьняў у Беларусі
16:03, 06/11/2002, RR

На аўторкавым паседжаньні Кансультацыйнай рады апазыцыйных палітычных партыяў было заяўлена, што 12 лістапада ў расейскай Дзярждуме адбудуцца парлямэнцкія слуханьні, прысьвечаныя пытаньню беларускіх зьніклых.

На паседжаньні КРАПП дакладаў Міхаіл Пліска - прадстаўнік Аб`яднанай Грамадзянскай партыі, зь ініцыятывы якой і адбудуцца парлямэнцкія слуханьні ў расейскай Дзярждуме.
Ён паведаміў, што пытаньне зьніклых - гэта тая праблема, у вырашэньні якой расейскія дэпутаты могуць аказаць рэальную падтрымку беларускім апазыцыянэрам. Міхаіл Пліска нагадаў, што пра лёс Юрыя Захаранкі, Зьмітра Завадзкага, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага расейскія дэпутаты ўжо ведаюць, бо пасьля сёлятняга візыту ў Дзярждуму сваякоў зьніклых лідэры буйнейшых фракцыяў Дзярждумы нават зьвярталіся да расейскага прэзыдэнта Пуціна па дапамогу.
Акрамя таго дэпутат расейскай Дзярждумы Сяргей Кавалёў ачоліў адмысловую камісію Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, якая таксама павінна дамагацца адмысловага расьследаваньня гучных палітычных зьнікненьняў у Беларусі.
Паводле Міхаіла Пліскі, вынікам слуханьняў у Дзярждуме можа стаць стварэньне адмысловай расейскай камісіі, а таксама ўдзел расейскіх спэцыялістаў у расьследаваньні справаў зьніклых.
"Мы спадзяемся, што слуханьні прыцягнуць увагу ня толькі расейскай, але і беларускай грамадзкаcьці да таго, што адбываецца ўнутры Беларусі. Зьнікненьне людзей ня ёсьць унутранабеларускай справай", - сказаў Міхаіл Пліска.
З крытыкай пазыцыі АГП на паседжаньні КРАПП выступіў намесьнік старшыні Народнай Грамады Уладзімер Нісьцюк. Ён нават агучыў адмысловую заяву, у якой зьвінаваціў АГП у манапалізацыі тэмы зьніклых.
Акрамя таго лідэр ліберал-дэмакратаў Сяргей Гайдукевіч у эмацыйнай форме патлумачыў, што ён бы ні ў якім выпадку не паехаў у Маскву, а спрабаваў вырашыць сытуацыю ў Беларусі.
Зрэшты, як высьветлілася, Сяргея Гайдукевіча ніхто ў Маскву і не запрашаў. На слуханьні паедуць лідэр АГП Анатоль Лябедзька, ягоны намесьнік Яраслаў Раманчук, які непасрэдна і займаецца арганізацыяй слуханьняў, Валянціна Палевікова, дэпутат «палаты прадстаўнікоў» Валеры Фралоў ды інш.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Ремонтик телефонов: срочный ремонт телефонов
Работа в Украине, вакансии в Славянске, резюме в Керчи
Полная афиша в MIX bar
настройка сетевого оборудования