Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейскі прэм’ер-міністар Міхаіл Касьянаў заявіў пасьля сваёй сустрэчы з кіраўніком ураду Беларусі Генадзем Навіцкім, што кантракты аб пастаўках да канца сёлетняга году расейскага газу ў Беларусь будуць падпісаныя сёньня. Касьянаў паведаміў, што гэтыя кантракты будуць падпісаныя “Белтрансгазам” з кампаніяй “Итера” і шэрагам іншых незалежных пастаўшчыкоў газу. “Газпром”, паводле прэм’ера, свой аб’ём паставак газу ў Беларусь на сёлетні год вычарпаў. Паводле ягоных словаў, напружаньне вакол паставак расейскага газу ўзьнікла выключна з-за недакладнай інфармацыі, дакладзенай кіраўніцтву Беларусі. Як патлумачыў прэм’ер, беларускае кіраўніцтва лічыла, што ў яго прадпрыемства няма запазычанасьці за расейскі газ.
НАТО хутка прапануе членскі статус яшчэ некалькім дзяржавам у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе, а Эўразьвяз – адразу дзесяці. Пры гэтым кантынент працягвае несьці пагрозу бясьпецы Злучаных Штатаў. Гэты факт адзначаўся ў сувязі з сытуацыяй, што склалася ў трох дзяржавах, якія ўсё яшчэ знаходзяцца па-за заходніх клюбаў – Югаславіі,Украіны і Беларусі – і пастаўляюць узбраеньне, а таксама дапамагаюць рыхтаваць ваеннаслужачых войска Ірака ў парушэньне санкцыяў ААН.
Як лічыць памочнік Аляксандра Лукашэнкі Ігар Ляшчэня, сапраўдныя прычыны нежаданьня кіраўніцтва НАТО бачыць дэлегацыю рэспублікі на саміце ў Празе заключаюцца ў тым, што “там ведаюць прынцыповую пазыцыю Беларусі па пашырэньні Паўночнаатлянтычнага альянсу”. Ляшчэня лічыць, што “кіраўніцтва НАТО яшчэ недастаткова дэмакратычнае, каб быць гатовым пачуць пазыцыю, якая не супадае са сваёй уласнай”.
У пэрыяд з 7 па 11 лістапада ў Менску па запрашэньні Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь знаходзіцца ірацкая дэлегацыя на чале зь міністрам аховы здароўя Умаідам М.Мубаракам, паведамляе прэсавая служба МЗС Беларусі. У склад дэлегацыі ўваходзяць галоўныя ірацкія спэцыялісты ў галіне нэйрахірургіі, радыяцыйнай мэдыцыны, фармацэўтыкі.
Мінулай пятніцай кіраўнік дэпартамэнту Крымінальнага вышуку МУС Украіны Ўладзімер Еўдакімаў правёў прэсавую канфэрэнцыю, на якой паведаміў пра ход тыднёвых пошукаў Каламійца. Увесь мінулы тыдзень ініцыятыўная група журналістаў “Украинских Новостей” і іншых выданьняў праводзілі ўласнае расьсьледаваньне, правяраючы міліцэйскую вэрсію.
Афіцыйны Менск заяўляе, што рэакцыя Беларусі ў выпадку нявыдачы Чэхіяй візаў беларускай дэлегацыі для ўдзелу ў праскім саміце НАТО 21-22 лістапада “будзе самай жорсткай”. Пра гэта заявіў у нядзелю вечарам начальнік Упраўленьня міжнароднай бясьпекі МЗС рэспублікі Аляксандар Байчароў.
У інтэрвію беларускай тэлевізіі ён заявіў, што “калі ў парушэньне міжнароднага права чэскі бок ня выдасьць візы беларускай дэлегацыі, то, безумоўна, будзе самая жорсткай рэакцыя і наступствы будуць самымі сур’ёзнымі”.
Чэхія зьяўляецца членам праграмы НАТО “Партнёрства ў імя міру”, а прадстаўнікі краін-удзельніц гэтай праграмы запрошаныя на частку сустрэчы ў вярхах заходняга альянсу, якая пройдзе 21-22 лістапада ў Празе. Сваю візу для ўезду ў краіну Лукашэнка атрымае нягледзячы ні на што, але на сардэчны прыём ён можа не спадзявацца. У прыватнасьці, да гэтага часу чалавек зь Менску меў да саюзу толькі пагарду. Яшчэ ня так даўно Лукашэнка называў НАТО “чудовищным монстром”. І вось нечакана ён жадае кантактаваць з кіраўнікамі дзяржаваў НАТО і “получить выгоду от прогресса соседей”.
Канчатковае рашэньне аб выдачы ці нявыдачы чэскай візы Аляксандру Лукашэнку для ўдзелу ў саміце НАТО павінна быць прынятым на гэтым тыдні. Як заявіў у чацьвер міністар замежных справаў Чэхіі Цырыл Свобада, “ніякага пэўнага рашэньня на дадзены момант няма, але мы, хутчэй, схіляемся да адмоўнага рашэньня”.Паводле ягоных словаў, “не хацелася б, каб сьвет успрымаў Лукашэнку як прызнанага дэмакратычнага прэзыдэнта”.
Расейска-беларускі газавы канфлікт падходзіць да разьвязкі. Учора ў Маскву прыляцеў прэм’ер-міністар Беларусі Генадзь Навіцкі. Яму трэба будзе або пераіграць старшыню праўленьня “Газпрому” Аляксея Мілера на палітычным полі, або пагадзіцца выплаціць “Газпрому” і “Итере” больш за 200 млн. даляраў за паўтара месяцы. Прыняць рашэньне трэба да заўтрашняй раніцы, інакш 12 лістапада а 10.00 “Газпром” пакіне Аляксандра Лукашэнку сам насам зь беларускай зімой.
“Уціск беларускіх уладаў на апазыцыйных палітыкаў працягвае ўзмацняцца”, - заявіў 7 лістапада ў Вене намесьнік кіраўніка місіі ЗША пры Сталай Радзе АБСЭ Дуглас Дэвідсан. Чытайце тэкст ягонага выступу цалкам:
“Беларускі рэжым імкнецца ўсімі шляхамі прыціснуць тое дэмакратычнае разьвіцьцё, якое накіраванае на будаўніцтва грамадзянскай супольнасьці”. Такую заяву зрабіў былы кіраўнік Кансультатыўна-назіральнай групы АБСЭ ў Беларусі доктар Ганс-Георг Вік, камэнтуючы ў інтэрвію Радыё Свабода 6 лістапада папярэджаньне, вынесенае старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку КДБ Беларусі.
Лідэр беларускай Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька рашуча абверг абвінавачваньні, якія ўтрымліваюцца ў афіцыйным папярэджаньні, вынесеным яму КДБ Беларусі. На думку Лябедзькі, прычынай акцыі застрашэньня супраць яго стала актыўная дзейнасьць яго партыі.
Аляксандар Лукашэнка не пачне паляпшаць адносіны з Захадам, нягледзячы на крызыс у адносінах з Расеяй. Такую заяву зрабіў Андрэй Саньнікаў, міжнародны каардынатар грамадзянскай ініцыятывы “Хартыя’97”, які ў 1995-97 гг. быў намесьнікам міністра замежных справаў Беларусі.
МЗС РФ выступіў з камэнтарамі адносна скандальнага выказваньня Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што Расея аказвае эканамічны ціск на эканоміку рэспублікі, паведамляе РIА "Новости".
Інтэрв’юіраваньне дыктатараў мае свае далікатныя аспэкты. Яны валодаюць уладай, яны зіяюць ад гонару, што могуць апекаваць людзей, а зьблізку яны могуць быць абаяльнымі. Калі спрабуеш зазірнуць у палітычныя каморы, можа зьявіцца адчуваньне, што ты цалкам нявыхаваны.
За адсутнасьцю цікавай прадукцыі беларускія тэлеканалы перанесьлі канкурэнтную барацьбу зь інфармацыйнага поля на сацыялягічнае. БТ, ОНТ і СТВ праводзяць самавымяральныя працы, “зьліваючы” атрыманыя вынікі ў СМІ. Фехтаваньне на рэйтынгах, магчыма, дастаўляе ім спартовае задавальненьне, але рэальныя ацэнкі папулярнасьці выглядаюць сумна, калі глянуць на рэклямныя тарыфы.
Кіраўніку Беларусі прасьцей плаціць за расейскі газ па сусьветных коштах, якія вагаюцца ад 110 дал. да 130 дал. за 1 тыс. куб. м, калі ён ня згодны на 35 дал. за 1 тыс. куб. м. Да такой высновы прыходзяць аналітыкі, назіраючы працяг “палітыка-эканамічнай дыскусіі”, зьвязанай з 50%-ым скарачэньнем паставак расейскага газу ў Беларусь па зацьверджаных лімітах з коштам у 24 дал. за 1 тыс. куб. м, што адпавядае ўнутрырасейскаму тарыфу на лімітны газ.
Літва не зьбіраецца прымаць рашэньні, якія будуць шкодзіць яе ўступленьню ў ЭЗ. З такой заявай у пятніцу выступіў МЗС Літвы, камэнтуючы магчымыя варыянты рашэньня калінінградзкай праблемы. Як падкрэсьлілі ў літоўскім замежнапалітычным ведамстве, Літва “зможа ажыцьцявіць толькі такія пагадненьні Расеі і ЭЗ, якія будуць адпавядаць інтарэсам літоўскага сувэрэнітэту й замежнапалітычнаму курсу краіны”.
Сталі гісторыяй, але яшчэ не забытыя “каўбасныя” электрычкі, на якіх у застойныя часы ў Маскву езьдзілі па прадукты. Гэта ў Расеі. Але ў Беларусі такія цягнікі працягваюць курсіраваць і сёньня – у Расею.
Прэсавая служба ААТ “Газпром” распаўсюдзіла заяву “ў сувязі са шматлікімі зваротамі прадстаўнікоў расейскіх і беларускіх сродкаў масавай інфармацыі аб тлумачэньні сытуацыі з пастаўкамі газу спажыўцам у Рэспубліцы Беларусь”. Мы прапануем вам тэкст гэтай заявы цалкам.
Беларусь атрымала часовы дазвол павялічыць адбор газу да 65%, а не 75% ад першапачатковага ўзроўню, як паведамлялася раней. Як заявіў прадстаўнік ААТ “Газпром”, “дазвол дадзены толькі на 15-адсоткавае павышэньне, якое дзейнічае да завяршэньня перамоваў зь беларускім бокам 12 лістапада”. Як паведамляе “Газета.Ru”, раней крыніцы ва ўрадзе Беларусі заяўлялі, што 8 лістапада пастаўкі газу ў рэспубліку былі павялічаныя да 75% ад першапачатковага ўзроўню. У нядзелю, 10 лістапада, для ўрэгуляваньня гэтага пытаньня ў Расею прыбыў з рабочым візытам прэм’ер-міністар Беларусі Генадзь Навіцкі.
Кампанія “Итера” мае дастатковыя аб’ёмы газу, якія яна можа прапанаваць набыць Беларусі па ўзгодненых коштах. З такой заявай выступіў прэзыдэнт кампаніі Ігар Макараў, паведамляе агенцтва "Интерфакс"“Кошт газу – гэта пытаньне перамоваў”, - падкрэсьліў бізнэсовец.
З чацьвярга ў Беларусі па распараджэньні Аляксандра Лукашэнкі пачаў дзейнічаць, як ён выказаўся, “режим жесточайшей экономии газа”. Лукашэнка запатрабаваў ад ураду рэспублікі поўнай аплаты паставак газу й пагашэньня пазык расейскаму “Газпрому” за наступны год, а таксама паабяцаў, што на шэраговых грамадзян краіны падзеі не паўплываюць. Былы прэм’ер-міністар Міхаіл Чыгір паведаміў “Нямецкай хвалі”, што для рэжыму жорсткай эканоміі энэргіі перш за ўсё патрэбныя інвэстыцыі, якія сёньня ў краіне адсутнічаюць.
У мінулыя сьвяточныя дні ў Маскве ўчыненыя крадзяжы ў кватэрах трох высокапастаўленых супрацоўнікаў Сталага камітэту “саюзнай дзяржавы” Расеі й Беларусі.