Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У сьвяточныя дні абрабавалі кватэры супрацоўнікаў “саюзных” структур 10:50, 11/11/2002
У мінулыя сьвяточныя дні ў Маскве ўчыненыя крадзяжы ў кватэрах трох высокапастаўленых супрацоўнікаў Сталага камітэту “саюзнай дзяржавы” Расеі й Беларусі.
Як паведамілі РIА "Новости" ў аўторак крыніцы ў камітэце, у момант зьдзяйсьненьня крадзяжоў прадстаўнікі выканаўчага органа Рады міністраў “саюзнай” дзяржавы знаходзіліся ў Менску. Паводле папярэдняй інфармацыі, кватэры чыноўнікаў – прадстаўнікоў Беларусі, якія жывуць у Місіна ў “дэпутацкім” доме на Пятніцкім шасэ,38 “абрабаваныя цалкам”. Сярод пацярпелых – начальнік адміністратыўнага дэпартамэнту Сяргей Мартысюк, намесьнік начальніка дэпартамэнту фінансаў Вольга Каракіна, намесьнік начальніка прававога дэпартамэнту Сталага камітэту Валеры Шчасны.