Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
МЗС РФ пракамэнтаваў скандальную заяву Лукашэнкі 10:59, 11/11/2002
МЗС РФ выступіў з камэнтарамі адносна скандальнага выказваньня Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што Расея аказвае эканамічны ціск на эканоміку рэспублікі, паведамляе РIА "Новости".
Спроба Менску “трактаваць рашэньне аб скарачэньні паставак расейскага газу ў рэспубліку як “наўмысную акцыю па аказаньні эканамічнага ціску”, ня мае пад сабой рэальных падставаў”, - падкрэсьліў афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Аляксандар Якавенка. Пастаўкі ў Беларусь прыроднага газу ажыцьцяўляюцца на аснове балянсаў паліўна-энэргетычных рэсурсаў, якія прымаюцца штогод, патлумачыў дыплямат. Плянамі на 2002 год, зацьверджанымі ў красавіку, прадугледжваецца пастаўка ў Беларусь 1,5 мільярда кубамэтраў газу, зь іх, адпаведна з заключанымі беларускім бокам кантрактамі, 10,2 мільярда кубамэтраў паставіць канцэрн “Газпром” і 6,3 мільярды кубамэтраў – кампанія “Итера”. “Газпром” свае абавязацельствы выканаў, і ўжо зараз ягоная квота выбраная беларускімі спажыўцамі практычна цалкам”, - заявіў Аляксандар Якавенка. У сувязі з адсутнасьцю ў “Газпрома” свабодных неразьмеркавальных аб’ёмаў прыроднага газу на 2002 год, павялічыць яго пастаўкі ў Беларусь звыш узгодненых раней аб’ёмаў газу па ільготных коштах не ўяўляецца магчымым, лічаць у расейскім МЗС. Нагадаем, што Лукашэнка назыае “политическим шагом Кремля” рашэньне “Газпрома” аб 50-адсоткавым скарачэньні паставак прыроднага газу ў рэспубліку. Пра гэта кіраўнік рэспублікі заявіў на нарадзе ў сераду з урадам краіны па пытаньнях забесьпячэньня Беларусі энэргарэсурсамі. “В последнее время давление на Беларусь из Москвы осуществлялось неимоверное, в том числе и на меня: если не отдашь в собственность, разговор будет иной. И потребовали немедленно приватизировать "Белтрансгаз" и акции передать "Газпрому",- сказаў кіраўнік дзяржавы. Лукашэнка асабліва падкрэсьліў, што ў яго “нет личной собственности в Беларуси, эта общенародная собственность, обеспечивающая национальную безопасность и мало-мальские условия существования страны “. Ён адзначыў, што “приватизироваться объекты государственной собственности будут в соответствии с белорусским законодательством”. Лукашэнка заявіў, што не дапусьціць ціску на Беларусь. І “попытки построить нас”, паводле ягоных словаў, непрымальныя. “Наш народ и не это выдерживал, выдержит и этот натиск. Но я хочу, чтобы россияне и белорусы понимали: экономики здесь нет, есть беспрецедентное давление на нашу страну”, - сказаў Лукашэнка. Калі ёсьць мэта супрацьпаставіць Беларусь расейскаму грамадзтву, то “там, в Кремле, кто-то глубоко заблуждается: умирать будем, но против русского человека в Беларуси не то, что руку, палец не поднимем”,- заявіў Лукашэнка. “Мы заплатим "Газпрому" долг в размере около 200 млн. долларов, мы возьмем деньги у тех простых людей, которые гнили с ними (расейцамі - "ИФ") в годы Отечественной войны, у тех русских военнослужащих, которые остались в Беларуси после распада СССР, заберем эти деньги со строительства чернобыльских объектов”, - заявіў Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы даў заданьне ўраду 100-працэнтна аплочваць пастаўкі газу, вярнуць за наступны год усе пазыкі за пастаўлены раней газ. Лукашэнка катэгарычна забараніў весьці размовы з Расейскай Федэрацыяй аб пазычэньні. Ён распарадзіўся запатрабаваць ад “Газпрому” вярнуць Беларусі “тот объем льгот, который был предоставлен во время строительства газопровода "Ямал-Европа". "Коль они не выполняют в комплексе соглашения, заключенные с нашей страной, то и мы вправе отойти от тех договоренностей, которые принимались в 95-97 годах”, - сказаў Лукашэнка. Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама даручыў неадкладна прапрацаваць усе магчымыя варыянты па альтэрнатыўных пастаўках энэргарэсурсаў у Беларусь. “Мы не можем дальше терпеть такую зависимость и унижения от одного государства”, - перакананы ён. “Белорусы без тепла не останутся, как бы не складывались наши отношения”, - заявіў Лукашэнка. Пры гэтым ён аб’явіў, што ў рэспубліцы ўводзіцца “жесточайший режим экономии” энэргарэсурсаў. “Надо быть готовым платить мировую цену за газ, в следствии чего дополнительно страна потеряет всего лишь 150-200 млн. долларов. Разве это деньги для страны при консолидированном бюджете в 5 млрд. долларов? Нужно найти эти деньги и отдать, чтобы заплатить за ресурсы по мировым ценам, и предъявить счет России за оказываемые услуги - границы, таможня, охраны, защиты - тоже по мировым ценам”, - сказаў ён. Лукашэнка падкрэсьліў, што эканоміка Беларусі складае “может и 3%, может и 5% от экономики России, может мы намного меньше, чем Россия, но здесь живет гордый и независимый народ, который не позволит никому пинать себя ногами ни с запада, ни с востока”.