Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ганс-Георг Вік: беларускіх грамадзян чакае страшная пэрспэктыва 11:08, 11/11/2002
“Беларускі рэжым імкнецца ўсімі шляхамі прыціснуць тое дэмакратычнае разьвіцьцё, якое накіраванае на будаўніцтва грамадзянскай супольнасьці”. Такую заяву зрабіў былы кіраўнік Кансультатыўна-назіральнай групы АБСЭ ў Беларусі доктар Ганс-Георг Вік, камэнтуючы ў інтэрвію Радыё Свабода 6 лістапада папярэджаньне, вынесенае старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку КДБ Беларусі.
“Я ацэньваю гэтае папярэджаньне як праяву неверагодна небясьпечных працэсаў, - заявіў Вік. - ...Пэрспэктыву, якая можа чакакаць беларускіх грамадзян, я назваў бы неверагодна страшнай. Я баюся, што пасьля заявы КДБ адносна Лябедзькі можа адбыцца самае благое. Гэта крок да ліквідацыі як АГП, так і іншых арганізацыяў, якія выступаюць за рэфармаваньне Беларусі шляхам празрыстых і дэмакратычных выбараў”. Як лічыць былы кіраўнік місіі АБСЭ ў Беларусі, “гэта заява – перасьцярога для ўсіх тых, хто супрацоўнічае з рознымі міжнароднымі і замежнымі арганізацыямі для ажыцьцяўленьня дэмакратызацыі Беларусі”, перадае БелаПАН. Ганс-Георг Вік не выключае, што ў бліжэйшай будучыні можна чакаць яшчэ большага пагаршэньня ў адносінах Беларусі й Захаду. Інцыдэнт зь Лябедзькам, на яго думку, можа стварыць шматлікія праблемы для АБСЭ ў яе намерах знайсьці новы пачатак у рашэньні канфлікту зь Беларусяй.