Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
1112 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Афіцыйны Менск пагражае Чэхіі і НАТО
12:09, 11/11/2002

Афіцыйны Менск заяўляе, што рэакцыя Беларусі ў выпадку нявыдачы Чэхіяй візаў беларускай дэлегацыі для ўдзелу ў праскім саміце НАТО 21-22 лістапада “будзе самай жорсткай”. Пра гэта заявіў у нядзелю вечарам начальнік Упраўленьня міжнароднай бясьпекі МЗС рэспублікі Аляксандар Байчароў. У інтэрвію беларускай тэлевізіі ён заявіў, што “калі ў парушэньне міжнароднага права чэскі бок ня выдасьць візы беларускай дэлегацыі, то, безумоўна, будзе самая жорсткай рэакцыя і наступствы будуць самымі сур’ёзнымі”.

У сваю чаргу, прэсавы сакратар кіраўніка Беларусі Натальля Пяткевіч перакананая, што “ўжо сама пастаноўка пытаньня аб выдачы ці нявыдачы візаў беларускай дэлегацыі зьяўляецца абразьлівай адносна нашай дзяржавы”. “Гэта прыніжае беларускі народ, гэтая пастаноўка пытаньня парушае ўсе магчымыя нормы й правілы, бо адмысловага запрашэньня на гэты саміт не патрабуецца”, - лічыць яна. Натальля Пяткевіч заявіла, што беларускі бок “давядзе да сусьветнай грамадзкасьці праўдзівую пазыцыю кіраўніцтва НАТО адносна Беларусі”.
Як лічыць прэсавы сакратар беларускага лідэра, нежаданьне выдаваць візу Лукашэнкі зьвязана не зь ягонай пэрсонай, а з пазыцыяй Беларусі да некаторых пытаньняў эўрапейскай бясьпекі. “Чамусьці Захад забывае пра тое, што Беларусь зьяўляецца надзейнай заслонай для транзыту наркотыкаў для ўсяго сьвету,” - адзначыла Пяткевіч.
Акрамя таго, паводле ейных словаў, Беларусь вельмі надзейна абараняе Заходнюю Эўропу ад патоку нелегальных мігрантаў. “Паводле міжнародных экспэртаў, у Беларусі знаходзіцца ня больш за 100 тысяч нелегалаў, у той час як у Расеі – 1,5 млн. І гэтыя 1,5 млн. ня супраць трапіць у Эўропу”, - паведаміла прэсавы сакратар. Але, паводле ейных словаў, на шляху мігрантаў з Расеі “надзейна стаяць” беларускія памежнікі.
“Прычым усё гэта Беларусь робіць за свой кошт”, - падкрэсьліла Пяткевіч. Яна адзначыла, што ніякай фінансавай дапамогі заходнія краіны Беларусі не аказваюць. “Гэта нявыгадна згадваць асобным краінам-удзельніцам НАТО пры рашэньні пытаньня аб пажаданасьці ці непажаданасьці ўдзелу Беларусі на саміце”, - лічыць прэсавы сакратар беларускага лідэра.
Чэскі бок да гэтага часу ня вырашыў пытаньня аб выдачы візаў членам дэлегацыі, у тым ліку і Аляксандру Лукашэнку, перадае “Интерфакс”. Як адзначае ІА “Росбалт”, канчатковае рашэньне пытаньня аб выдачы Аляксадру Лукашэнку ўязной візы на ўдзел у саміце НАТО Чэхія мае намер агучыць заўтра, 12 лістапада. Чэскія ўлады тлумачаць сваю пазыцыю парушэньнямі ў Беларусі правоў чалавека, уціскам дэмакратыі і сумнеўнай легальнасьцю Лукашэнкі як “дэмакратычна абранага прэзыдэнта”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: