Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
1112 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Даляравы рэйтынг
14:46, 11/11/2002, БДГ

За адсутнасьцю цікавай прадукцыі беларускія тэлеканалы перанесьлі канкурэнтную барацьбу зь інфармацыйнага поля на сацыялягічнае. БТ, ОНТ і СТВ праводзяць самавымяральныя працы, “зьліваючы” атрыманыя вынікі ў СМІ. Фехтаваньне на рэйтынгах, магчыма, дастаўляе ім спартовае задавальненьне, але рэальныя ацэнкі папулярнасьці выглядаюць сумна, калі глянуць на рэклямныя тарыфы.

З 1 лістапада тарыфы павысіла ня толькі чыгунка. Заказчыкі рэклямы на БТ, ОНТ і СТВ пераканаліся, што каналы, якія маюць найбольш шырокі ахоп вяшчаньня, моцна сябе запаважалі. Адначасова пацьвердзілася нескладаная праўда: усялякі прадукт каштуе столькі, колькі за яго можна ўзяць. А беларуская тэлепрадукцыя не каціруецца нават у саміх тэлевізійшчыкаў. Асноўны паток грошай яны плянуюць атрымаць па ранейшай схеме – акучваючы расейскую тэлевізійную “паляну” шляхам уцісканьня ўласных рэклямных блёкаў.
Рэкляма ў праграме БТ “Панарама: вынікі тыдня” прызнаная самай таннай (250 даляраў за хвіліну). За задавальненьне рэклямаваць свой прадукт у звычайнай штодзённай “Панараме” заказчык выкладзе ўжо 700 даляраў. За гэтыя грошы можна адрэклямавацца ў “Зеркале” зь Мікалаем Сванідзэ. Больш чым сьціпла на гэтым фоне выглядае СТВ са сваім вячэрнім выпускам навінаў “24 гадзіны” (130 даляраў). Праграма “Время” (3 200 даляраў) па-ранейшаму застаецца любімым відовішчам беларусаў, а праект ОНТ “Наши новости”, “прышпілены” да яе, здольны, на думку яе ўладальнікаў, даваць штохвілінна ня менш за 3 тыс. даляраў.
Выснова напрошваецца нескладаная. Нягледзячы на ўсе размовы аб стварэньні ўласнага інфармацыйнага поля ў Беларусі і “засільле” расейцаў на нашым рынку, ніводны з нацыянальных тэлеканалаў без гэтага “засільля” проста ня выжыве.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: