Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
1112 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі найгоршае сярод краін СНД сальда замежнага гандлю
14:48, 11/11/2002

У Беларусі склалася найгоршае сярод краін СНД сальда замежнага гандлю. Паводле вынікаў студзеня-жніўня 2002 году, якія падсумаваў у лістападзе Міждзяржаўны статыстычны камітэт, адмоўнае замежнагандлёвае сальда Беларусі склала 293,7 млн. даляраў ЗША. Далей ідуць Армэнія - 279,9 млн., Грузія - 258,5 млн., Малдова - 236,7 млн., Кіргізія - 54,8 млн., Таджыкістан - 12,4 млн. У астатніх краін СНД сальда станоўчае: у Азэрбайджана - 136,3 млн. даляраў, Украіны - 485 млн., Казахстана - 1 млрд. 513,9 млн., Расеі - 36 млрд. 354,7 млн. Па Туркмэністану і Узбэкістану дадзеных у статкамітэта няма.

Пры гэтым па памеру адмоўнага сальда ў гандлі з краінамі СНД Беларусь займае другое месца (967,8 млн.) пасьля Ўкраіны (2 млрд. 960,1 млн.). У той самы час у гандлі зь дзяржавамі па-за СНД краіна мае значны станоўчы балянс (674,1 млн.), што дазволіла ёй заняць чацьвёртае месца пасьля Расеі (33 млрд. 323,7 млн.), Украіны (3 млрд. 445,1 млн.) і Казахстана (2 млрд. 33,1 млн.).
У студзені-жніўні ў гандлёвым балянсе большасьці краін СНД адзначана зьмяншэньне экспарту ў дзяржавы Садружнасьці. Паводле тэмпаў спаду (на 7 адсоткаў) Беларусь падзяліла 5-6-я месцы з Армэніяй. Горш з экспартам у краіны СНД было ў Казахстана (зьніжэньне на 22 адсоткі), Таджыкістана (на 19), Украіны (на 17) і Кіргізіі (на 16). Рост зафіксаваны толькі ў Грузіі (на 18 адсоткаў), Малдовы (на 3) і Расеі (на 0,2).
Адначасова заўважна павялічыўся экспарт прадукцыі краін Садружнасьці ў дзяржавы па-за СНД. Па росту гэтага паказчыка (на 17 адсоткаў) Беларусь заняла чацьвёртую пазыцыю пасьля Армэніі (на 55), Малдовы (на 24) і Таджыкістана (на 20).

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: