Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску зь візытам знаходзіцца ірацкая дэлегацыя 15:16, 11/11/2002
У пэрыяд з 7 па 11 лістапада ў Менску па запрашэньні Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь знаходзіцца ірацкая дэлегацыя на чале зь міністрам аховы здароўя Умаідам М.Мубаракам, паведамляе прэсавая служба МЗС Беларусі. У склад дэлегацыі ўваходзяць галоўныя ірацкія спэцыялісты ў галіне нэйрахірургіі, радыяцыйнай мэдыцыны, фармацэўтыкі.
У часе візыту праведзеныя перамовы ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі ,Міністэрстве прамысловасьці, канцэрне “Белбіяфарм”, АТ “Белмэдпрэпараты”, Беларускім дзяржаўным мэдычным унівэрсітэце. Дэлегацыя наведала шэраг лячэбных установаў рэспублікі, дзе пазнаёмілася з абсталяваньнем і сучаснымі мэтодыкамі лячэньня асобных захворваньняў. На 11 лістапада заплянаваныя сустрэчы кіраўніка дэлегацыі з намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Мікалаем Іванчанкам, які зьяўляецца старшынём беларускай часткі сумеснай беларуска-ірацкай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама з намесьнікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімерам Дражыным. Паводле вынікаў візыту плянуецца падпісаць Пратакол супрацоўніцтва з Іракам у галіне аховы здароўя і фармацэўтыкі. Як заяўляюць афіцыйныя крыніцы, правядзеньне візыту дазволіць істотна пашырыць спэктар супрацоўніцтва ў сфэры аховы здароўя. З улікам пагаршэньня гуманітарнай сытуацыі ў Іраку ў выніку больш чым дзесяцігадовага пэрыяду рэжыму санкцыяў, Беларусь гатовая пастаўляць у Ірак мэдычныя прэпараты і абсталяваньне, якое вырабляецца ў рэспубліцы, а таксама накіроўваць сваіх дактароў для абмену досьведам і падрыхтоўкі ірацкіх спэцыялістаў у галіне аховы здароўя.