Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
1112 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ігар Ляшчэня: кіраўніцтва НАТО недастаткова дэмакратычнае
15:18, 11/11/2002

Як лічыць памочнік Аляксандра Лукашэнкі Ігар Ляшчэня, сапраўдныя прычыны нежаданьня кіраўніцтва НАТО бачыць дэлегацыю рэспублікі на саміце ў Празе заключаюцца ў тым, што “там ведаюць прынцыповую пазыцыю Беларусі па пашырэньні Паўночнаатлянтычнага альянсу”. Ляшчэня лічыць, што “кіраўніцтва НАТО яшчэ недастаткова дэмакратычнае, каб быць гатовым пачуць пазыцыю, якая не супадае са сваёй уласнай”.

Паводле афіцыйнага прадстаўніка Менску, пазыцыя Беларусі заключаецца ў тым, што “разам з распадам Варшаўскай дамовы зьнік праціўнік, а значыць і прычына існаваньня НАТО”. Беларусь лічыць, што “пашырэньне НАТО не дадасьць бясьпекі на эўрапейскім кантыненце”.
Акрамя таго, мяркуе Ляшчэня, “Беларусі ня могуць дараваць зьбітага над стратэгічным аб’ектам краіны паветранага шара” (паветраны шар зь некалькімі грамадзянамі ЗША быў зьбіты некалькі гадоў таму над тэрыторыяй Беларусі сіламі СПА рэспублікі – "Интерфакс"). Памочнік кіраўніка дзяржавы таксама ўпэўнены, што “Беларусі ня могуць дараваць прынцыповую пазыцыю аб недапушчальнасьці ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы сувэрэннай дзяржавы і безальтэрнатыўнага сілавога рашэньня ў канфліктных сытуацыях, асабліва насуперак адпаведных рэзалюцыяў Рады бясьпекі ААН”. У якасьці прыклада Ляшчэня прывёў пазыцыю Беларусі па Югаславіі і Іраку. “Кіраўніцтва НАТО яшчэ недастаткова дэмакратычнае, каб быць гатовым пачуць пазыцыю, якая не супадае са сваёй уласнай”, - канстатаваў памочнік беларускага лідэра.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: