Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
1112 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Касьянаў: Беларускае кіраўніцтва ня ведае пра свае пазыкі
15:21, 11/11/2002

Расейскі прэм’ер-міністар Міхаіл Касьянаў заявіў пасьля сваёй сустрэчы з кіраўніком ураду Беларусі Генадзем Навіцкім, што кантракты аб пастаўках да канца сёлетняга году расейскага газу ў Беларусь будуць падпісаныя сёньня. Касьянаў паведаміў, што гэтыя кантракты будуць падпісаныя “Белтрансгазам” з кампаніяй “Итера” і шэрагам іншых незалежных пастаўшчыкоў газу. “Газпром”, паводле прэм’ера, свой аб’ём паставак газу ў Беларусь на сёлетні год вычарпаў. Паводле ягоных словаў, напружаньне вакол паставак расейскага газу ўзьнікла выключна з-за недакладнай інфармацыі, дакладзенай кіраўніцтву Беларусі. Як патлумачыў прэм’ер, беларускае кіраўніцтва лічыла, што ў яго прадпрыемства няма запазычанасьці за расейскі газ.

У панядзелак, як паведамляе РІА "Новости", прэм’ер-міністар Беларусі азнаёміўся з усімі дакумэнтамі, прызнаў наяўнасьць запазычанасьці ў памеры звыш 80 мільёнаў даляраў і заявіў пра гатоўнасьць пагасіць яе ў кароткі тэрмін. “Пытаньне лічу вычарпаным”, - сказаў Касьянаў.
Паводле прэм’ера, для пагашэньне запазычанасьці за пастаўлены расейскі газ Беларусь мае намер, у прыватнасьці, выкарыстоўваць транш у 40 млн. даляраў міждзяржаўнага крэдыту, дадзенага Расеяй.
Беларусь таксама ў бліжэйшы час зьбіраецца зьняць усе абмежаваньні, які шкодзяць акцыянаваньню ўнітарнага прадпрыемства “Белтрансгаз”. Такім чынам, адзначыў Міхаіл Касьянаў, будзе зьнятая перашкода на шляху стварэньня “Белтрансгазам” і расейскім “Газпромам” адзінай газапроваднай сыстэмы.
Прэм’ер асабліва падкрэсьліў, што расейскія прадпрыемствы, якія пастаўляюць у Беларусь газ, цалкам выконваюць і выконвалі свае кантрактныя абавязацельствы і ніякіх парушэньняў не дапускалі. Па ўмовах кантрактаў, адзначыў ён, у выпадку неплацяжоў кампаніі могуць спыняць пастаўкі газу.
Касьянаў таксама паведаміў, што да пачатку сьнежня, калі адбудзецца чарговае паседжаньне рады міністраў “саюзнай дзяржавы”, расейскія прадпрыемствы падпішуць усе неабходныя кантракты па пастаўках газу ў Беларусь на наступны год. На ўзроўні ўрадаў дзьвюх краін будзе ўзгоднены энэргетычны балянс.
Прэм’ер-міністар Расеі ўпэўнены, што да пачатку 2003 году бакі павінны мець дакладнасьць па аб’ёмах паставак энэргарэсурсаў і формах іх аплаты ў наступным годзе.
Што да самога “Газпрому”, то да канца сёлетняга году ён будзе працаваць толькі ў рамках кантракту, заключанага на 2002 год па пастаўках газу ў Рэспубліку Беларусь. Пра гэта заявіў у панядзелак журналістам старшыня ААТ “Газпром” Аляксей Мілер. Гэты кантракт, адзначыў ён, прадугледжвае пастаўку 10,2 млрд.куб. м газу. “Усе абавязацельствы паводле кантракту “Газпром” цалкам выконвае”. “Газ, які пастаўляецца Беларусі, згадаў Мілер, - гэта балянсавы аб’ём, які вызначаны ў рамках нашых паставак у суб’екты Расейскай Федэрацыі. У сярэдзіне году было прынятае рашэньне аб пастаўках газу ў Беларусь па пятым цэнавым поясе на ўзроўні Смаленску, і мы пастаўляем газ прыкладна па 24 даляры за тысячу кубамэтраў, тады як кошт газу, які вызначаецца канчатковым спажыўцом у прамысловасьці Беларусі, складае 47 даляраў. Менавіта па такім кошце рэалізуюць газ нашыя беларускія партнёры”. “Яшчэ раз паўтараю, што свае абавязацельствы паводле падпісанага кантракту на 2002 году “Газпром” цалкам выконвае”, - падкрэсьліў Аляксей Мілер, перадае ИТАР-ТАСС.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: