Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Квартплата ў Беларусі даражэе хутчэй, чым у іншых краінах СНД 10:30, 12/11/2002
Такую выснову можна зрабіць з інфармацыі Міждзяржаўнага статыстычнага камітэту СНД аб тэмпах росту тарыфаў на асобныя віды камунальных паслуг у шэрагу краін Садружнасьці ў студзені-верасьні 2002 году.
Напрыклад, кошт электраэнэргіі ў Беларусі павялічыўся на 56,3 адсоткі, у той час як у Расеі - на 32,6 адсоткі, у Кіргізіі - на 24, у Казахстане - на 3,3, у Малдове - на 2,5, а ў Азэрбайджане, Армэніі, Грузіі і Таджыкістане ён не зьмяніўся ўвогуле, перадае БелаПАН. Ацяпленьне ў Беларусі падаражэла ў 2,32 разы, у Расеі - на 41 адсотак, а Малдове - на 7,5, у Казахстане - на 5,6. У Таджыкістане кошт ацяпленьня не зьмяніўся, а ў Кіргізіі зьнізіўся на 10,8 адсоткі. Кошт сецявога газу ў Беларусі павысіўся за 9 месяцаў на 97,7 адсоткі, у Расеі - на 34,9, у Кіргізіі - на 24, у Таджыкістане - на 15,9, у Казахстане - на 4,6, у Грузіі - на 0,3, у Азэрбайджане і Армэніі - не зьмяніўся, у Малдове – зьнізіўся на 1,3 адсоткі. Па тэмпах росту тарыфаў на водазабесьпячэньне і каналізацыю - на 48,3 адсоткі - Беларусь заняла другое месца пасьля Грузіі (56,7). Далей ідуць Расея - на 42,9, Малдова - на 25,1, Казахстан - на 9,9, Азэрбайджан - на 5,2, Армэнія - на 2,1, Кіргізія - на 1,8, Таджыкістан - 0. Агулам па тэмпах росту спажывецкіх коштаў Беларусь працягвае трымаць лідэрства ў СНД: за студзень-верасень - на 24,4 адсоткі супраць 10,3 – у Расеі й Таджыкістане, 3,5 - у Казахстане, 2,1 - у Грузіі, 1,4 - у Азэрбайджане, 1,3 у Кіргізіі, 0,1 - у Малдове і дэфляцыі (зьніжэньне коштаў) на ўзроўні 3,3 адсоткі ва Ўкраіне і 4,2 адсоткі ў Армэніі. Дадзеных па Ўзбэкістану й Туркмэністану ў статкамітэта няма.