Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Генэрал Грыб: улады імітуюць барацьбу з карупцыяй у міліцэйскіх шэрагах
10:45, 12/11/2002

Былы сьпікер Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб, які больш за трыццаць гадоў аддаў службе ў міліцыі, ня лічыць арышт высокапастаўленага міліцыянта зь Берасьця праявай сур’ёзнай барацьбы з карупцыяй і злачыннасьцю ў шэрагах праваахоўчых органаў. Паводле Мечыслава Грыба, арышт кіраўніка берасьцейскага Камітэту па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі спадара Канцэвіча, як і нядаўняе адхіленьне ад пасады намесьніка міністра ўнутраных справаў Леаніда Глухоўскага, ня сьведчаць пра больш прынцыповае стаўленьне ўлады да карупцыі.

Рабіць гэтую патрэбную справу пры Лукашэнке і не пачыналі, мяркуе Мечыслаў Грыб:
“Лічу, што ніякай барацьбы з карупцыяй па-сапраўднаму ў Беларусі няма. Тое, што ёсьць адзін-два паказальныя працэсы, нічога не вызначае. Насамрэч глеба для карупцыі пашыраецца. Прыкладам, у нас большасьць відаў прадпрымальніцкай дзейнасьці ліцэнзаваная. Каб нечым заняцца, трэба атрымаць дазвол уладаў, ліцэнзію. А гэта ўсё падставы для чынавенства браць хабар, бо калі ты ад мяне залежыш, а плацяць мне за працу мала, тады ты павінен будзеш мне плаціць. І плацяць усе вакол. А для грамадзтва адкрытасьці ў гэтай справе няма, яны наверсе робяць выгляд, што змагаюцца з карупцыяй, што там нешта ў іх варыцца, але ўжо дрэнны пах ідзе ад гэтай стравы”, - заявіў Мечаслаў Грыб у інтэрвію Радыё Свабода.
Пры гэтым Мечыслаў Грыб адзначае, што фармальная барацьба з парушэньнямі закону сярод міліцыянтаў вядзецца ў маштабах, значна большых за той час, калі ён працаваў у міліцыі. “Паводле колькасьці пакараных у дысцыплінарным парадку ці праз суды шараговых міліцыянтаў і афіцэраў цяперашні час не параўнаць з нашым. Але гэтыя жорсткія захады не дапамагаюць навесьці хуткі парадак”, — адзначае Мечыслаў Грыб.
Прычыну ён бачыць у тым прыкладзе, які міліцыянтам дэманструе найвышэйшае чынавенства: “Яны жывуць сярод людзей, бачаць, што робяць людзі і бачаць, як паводзяць сябе кіраўнікі. Яны бачаць, як наагул гэтая ўлада ставіцца да закону, што кіруе сёньня не закон, а той, у каго больш правоў”.
Паказальным лічыць Мечыслаў Грыб тое, што кіраўніка берасьцейскага Камітэту па барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю арыштавалі менавіта супрацоўнікі КДБ. На думку Мечыслава Грыба, чарговы раз не спрацаваў мэханізм выяўленьня буйных карупцыянэраў у шэрагах міліцыі сіламі саміх міліцыянтаў.
Што да КДБ, то ён “застаецца органам кантролю над іншымі сілавымі ведамствамі, і, як у савецкі час, паміж сілавымі ведамствамі Беларусі вядзецца закулісная барацьба за ўплыў на кіраўніцтва краіны. Як вынік, супрацоўнікі міліцыі альбо іншыя сілавікі па чарзе становяцца ахвярамі гэтай барацьбы”, — лічыць Мечыслаў Грыб.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: